Чорны Ручай (Гардзееўскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чорны Ручай[2] (руск.: Чёрный Ручей) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Тварышынскага сельскага паселішча.

Хуткія факты Чорны Ручай, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Упамінаецца з XIX стагоддзя ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.

Пасля аварыі на ЧАЭС вёска аднесена да зоны радыеактыўнага забруджвання і мае статус зоны пражывання з правам на адсяленне[3].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads