Чубатка пустая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чубатка пустая (Corydalis cava) — від шматгадовых кветкавых раслін падсямейства Fumarioideae.

Remove ads
Назвы
Вядома пад рознымі беларускімі назвамі: чубатка пустая, ці чубатка цыбульная, ці чубатка палявая, ці пятрушка, ці рутка лесавая белая.
Апісанне
Вырастае да вышыні 10-30 см. Цвіце ранняй вясной — заканчваюць вегетацыю да з’яўлення лісця ў дрэвавых парод. З спадзістага падземнага клубня вырастае кветканоснае сцябло з двума светла-зялёнымі двойчы трайчастымі лісткамі і гронкападобных верхавінным суквеццем.
Кветкі своеасаблівай будовы, з шпоркай. Калякветнік двайны, аднак чашачка рана ападае, пялёсткі чатыры, тычынкі дзве. Цвіце ў сакавіку — красавіку, апыляецца насякомымі з доўгімі хабаткамі. Афарбоўка кветак ад белых і крэмавых да пурпурна-фіялетавых і бэзавых.
Плод — струкападобная каробачка.
Remove ads
Выкарыстанне
Цэніцца як ранневеснавы меданос і дэкаратыўная расліна. Ён можа ўпрыгожыць паркі, лесапаркі і сады. Расліну масава збіраюць у букеты, часта вырываючы разам з клубнем, што прыводзіць да яе знішчэння. Таму расліна мае патрэбу ў ахове. Але здараецца, што яна запаўняе шырокія плошчы сярод лесу.
Распаўсюджанне
Тыповая расліна цяністых шыракалістых лясоў. Часцей за ўсё яе можна ўбачыць у дубровах, расце і сярод хмызнякоў. Для свайго развіцця патрабуе шмат святла, з’яўляецца рана вясной, калі дрэвы яшчэ бязлісцевыя.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads