Чувашская мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чувашская мова
Remove ads

Чувашская мова (чуваш. Чӑваш чӗлхи) — нацыянальная мова чувашоў, дзяржаўная мова Чувашскай Рэспублікі, мова чувашскіх суполак, якія пражываюць за межамі Чувашскай Рэспублікі. У генеалагічнай класіфікацыі моў свету адносіцца да булгарской групы цюркскай моўнай сям’і (на думку шэрагу даследчыкаў, заходнехунскай галіны) і з’яўляецца адзінай жывой мовай гэтай групы.

Хуткія факты Чувашская мова, Саманазва ...

Распаўсюджаны ў Чувашыі, Татарстане, Башкірыі, Самарскай, Ульянаўскай, Саратаўскай, Пензенскай абласцях, а таксама ў некаторых іншых абласцях, краях і рэспубліках Урала, Паволжа і Сібіры. У Чувашскай рэспубліцы з’яўляецца дзяржаўнай мовай (разам з рускай).

Колькасць носьбітаў — каля 1.150.000 чалавек (перапіс 2010 года); пры гэтым колькасць этнічных чувашоў па дадзеных перапісу 2002 года складала 1 млн. 637 тыс. чалавек; прыкладна 55 % з іх пражывае ў Чувашскай Рэспубліцы.

На чувашскай мове вядзецца выкладанне з 1-га па 5 клас у чувашская школах рэспублікі.

Чувашская мова вывучаецца як прадмет у школах Чувашскай Рэспублікі, вывучаецца як прадмет на працягу двух семестраў ў шэрагу ВНУ рэспублікі. У Чувашскай Рэспубліцы на чувашскай мове выходзяць рэгіянальныя радыё- і тэлепраграмы, выдаюцца перыядычныя выданні. Афіцыйнае справаводства ў рэспубліцы вядзецца на рускай мове.

Remove ads

Гісторыя

М. І. Ягораў вылучае 3 асноўныя кампаненты ў глотагенезе чувашскай мовы:

Сучасная агульнанацыянальная чувашская мова склалася ў 15 ст. на базе дыялектаў сярэднебулгарскай мовы. Найважнейшую ролю ў глотагенезе выканалі 3 асноўныя кампаненты: 1) сярэднябулгарская мова-аснова (якая ўжо засвоіла значную колькасць сярэднекіпчацкіх запазычанняў, у тым ліку і лексіку мангольскага, пярсідскага, арабскага паходжання); 2) горнамарыйскі субстрат; 3) моцнае кантактнае ўздзеянне з боку казанска-татарскай і мішарскай моў, якое праяўляецца ў рознай ступені на ўсіх узроўнях чувашскай мовы.
Remove ads

Зноскі

  1. UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger Праверана 8 мая 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q925553'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads