Часлаў Ханяўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Часлаў Ханяўка (26 мая 1909, Рыга2 ліпеня 1988, Саўт-Рывер) — беларускі грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Часлаў Ханяўка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 мая 1909 г. у Рызе ў Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі у Казіміра Іванавіча Ханяўка і яго жонкі Алены, народжанай Каранько. Сям'я паходзіла з Будслава. 7 чэрвеня таго ж года быў ахрышчаны ў Рыжскім парафіяльным касцёле кс. Довгялловичам. Хроснымі сталі Эдвард Будзька і Аляксандра Гульбінская[1]. Стрыечны брат В. Жук-Грышкевіча.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію і агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта.

У Другую сусветную вайну ў 1939 г. у Вільні разам з іншымі беларускімі дзеячамі заснаваў Беларускую незалежніцкую партыю, паводле Вацлава Пануцэвіча, быў адным з ініцыятараў заснавання партыі. У 1940 г. разам з Вінцэнтам Гадлеўскім, перабіраецца годзе ў Варшаву. Падчас нямецкай акупацыі дзейнічаў у Беларускім камітэце ў Беластоку і Беларускім камітэце ў Варшаве.[2]

З пачатку 1950-х жыў у ЗША ў Саўт-Рыверы. Актыўна дзейнічаў у беларускім асяроддзі. 16 снежня 1951 г. удзельнічаў у першым паседжанні ініцыятыўнай групы па стварэнні Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.[3] З'яўляўся адным з кіраўнікоў арганізацыі «Беларуска-амэрыканская дапамога» ў Нью-Ёрку, створанай з ініцыятывы Беларуска-амерыканскага задзіночання. У 1962 г. годзе цяжка захварэў, пра гэта прэзыдэнт Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч пісаў так: «Шкада, што Чэсь пісаць ня можа, бо пісаць ён мог і мае аб чым...».

З жонкай Марыяй[4] меў дачку Рагнеду.

Памёр 2 ліпеня 1988 г. Саўт-Рыверы ў ЗША. Пахаваны на беларускіх могілках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку (ЗША).

Remove ads

Зноскі

  1. LVVA. 632.2.55, л. 15 аб.-16.
  2. Марыя Ханяўка (1910—2005) — арганізатар і ўдзельніца беларускіх сустрэч і мерапрыемстваў у Амерыцы. Пахаваная побач з мужам на беларускіх могільніках Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку (ЗША).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads