Банкуха

страва беларускай, літоўскай, польскай кухні From Wikipedia, the free encyclopedia

Банкуха
Remove ads

Банкуха, шакоціс (літ.: šakotis, польск.: sękacz, dziad, bankuch, kołacz) — торт з яечнага цеста, які гатуецца на адкрытым агні. Часцей за ўсё вясельны. Гатуецца ў Польшчы, Літве, беларускай Гродзеншчыне (Поразава, Свіслацкі раён)[1].

Хуткія факты Банкуха, шакоціс, Уваходзіць у нацыянальныя кухні ...
Thumb
Прыгатаванне шакоціса

Цеста для торта гатуецца з даданнем вялікай колькасці яек — ад 30 да 50 штук на 1 кілаграм мукі. Выпякаюць торт на драўляным ражне, які, па меры запякання, абмакваюць у цеста або паліваюць ім, паварочваючы над адкрытым агнём. Сцякаючы, цеста прымае форму шматлікіх «галінак».

Шакоціс занесены ў Літоўскі нацыянальны фонд кулінарнай спадчыны. Гродзенская банкуха ўнесеная ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі[1].

Памер найбуйнейшага выпечанага шакоціса — 2,3 метра. Для яго вырабу спатрэбілася 1200 яек, 160 кг цеста.[2]

Remove ads

Зноскі

  1. Perepelitsa. <span style="" lang="(руск.)" >Шакотис выше чем Сабонис(нявызн.)(недаступная спасылка). Першы балтыйскі канал (16 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2018.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads