Адзі Шанкара

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адзі Шанкара
Remove ads

Адзі Шанкара, таксама Адзі Шанкарачар’я (санскр.: आदि शंकर [aːd̪i ɕəŋkərə]; каля 788[1][2], Калады[d][3]каля 820, Кедарнатх[d][4]) — індыйскі філосаф і рэлігійны настаўнік плыну Адвайта-Веданта.[5] Часам яго называюць найважнейшым індыйскім філосафам, аднак дакладнай інфармацыі пра рэальнае жыццё Шанкара мала. Лічыцца, што Шанкара быў адносна невядомым пры жыцці вішнуістам. Яго сапраўдным дасягненнем лічыцца культавае адлюстраванне індуісцкай рэлігіі і культуры.

Хуткія факты Адзі Шанкара, Род дзейнасці ...

Да XI стагоддзя пра Шанкара няма ніякіх згадак у індуісцкіх, будысцкіх або джайнісцкіх крыніцах. Легенда пра яго была створана ў XIV стагоддзі, праз стагоддзі пасля яго смерці, калі індуісцкі манастыр Шрынгеры (Шрынгеры матха) папаў пад уплыў Віджаянагарскай імперыі і змяніў сваю рэлігійную плынь з шываізму на адвайту. Агіяграфіі, якія датуюцца XIV—XVII стагоддзямі, абагаўлялі Шанкара як кіраўніка-манаха, які падарожнічаў па Індыйскім субкантыненце, каб распаўсюджваць сваю філасофію, перамагаючы сваіх апанентаў у тэалагічных дэбатах. У гэтых агіяграфіях ён апісваецца як заснавальнік чатырох матхаў (манастыроў), арганізатар манастырскага ордэна Дашанамі і аб’яднальнік традыцыі пакланення Шанмата. Тытул Шанкарачар’я, які выкарыстоўваюць кіраўнікі некаторых манастыроў у Індыі, паходзіць ад яго імені. Таксама Шанкара апісваецца як прымірыцель розных сект індуізму (вішнуізм, шываізм і шактызм) шляхам увядзення формы пакланення Панчаятана. Сцвярджалася, што ўсе бажаствы — гэта толькі розныя формы адзінага Брахмана, нябачнай Вышэйшай Істоты, такім чынам Панчаятана разумелася як адначасовае пакланенне пяці бажаствам (Ганеша, Сурыя, Вішну, Шыва і Дэві).

Шанкара прыпісваюць больш за 300 тэкстаў, у тым ліку каментарыі (Бхаш’я), уступныя тэматычныя выклады (Пракарана грантха) і паэзію (Стотра). Аднак лічыцца, што большасць з іх былі напісаны прыхільнікамі, самазванцамі або навукоўцамі з аднолькавым прозвішчам. Да твораў, напісаных самім Шанкара, адносяцца яго каментарыі да Брахмасутры, каментарыі да дзесяці асноўных Упанішад, каментарыі да Бхагавад-гіты і тэкст Упадэшасахасры.

Аўтэнтычныя творы Шанкара прадстаўляюць тлумачэнні для існых рэлігійных трактатаў, якія сінтэзуюць вучэнне Адвайта-Веданта на той час.[6] Цэнтральнай задачай твораў Шанкара было пазнанне сапраўднага індывідуальнага «я» як Атмана — Брахмана, прымаючы Упанішады як незалежны сродак пазнання.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads