Вішнуізм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вішнуі́зм — адна з 2 галоўных (поруч з шываізмам) плыней у індуізме, бхактысцкая форма рэлігіі, якая ідзе ад эмацыянальнага спасціжэння бога праз любоў і адданасць.

Хуткія факты Гісторыя · Пантэон ...

Вішнуізм пашыраны ў Паўночнай Індыі. Пакланяюцца пераважна богу-ахоўніку Вішну, дапускаецца таксама пакланенне ведыйскім і мясцовым дамашнім багам.

Святыя кнігі вішнуізму «Бхагавадгіта» і «Бхаватапурана» даюць уяўленне пра найвышэйшую мэту душы — вызваленне, магчымае ў выніку пазнання чысціні душы, боскасці яе і ідэнтычнасці з усяленскім вышэйшым духам і пра шляхі дасягнення гэтай мэты: ёгу, што прыводзіць да змены свядомасці, да атаясамлівання душы адэпта з бажаством; джняну-марге — накіравання думкі на бажаство для пазнання яго безаблічнай сутнасці і самаатаясамленага з ім адэпта; карму-марге, якая мае на ўвазе бескарыслівае дзеянне і служэнне людзям, што раўназначна шанаванню бога; бхакці-марге — адданасці і эмацыянальнай любові да бога.

Развіццё вішнуізму ўзмацнілася ў пачатку н.э. як рэакцыя на замацаванне і ўскладненне каставай сістэмы.

Чатыры вішнуісцкія секты, заснаваныя Рамануджам (11 ст.), Німбаркам (12 ст.), Мадхвам (13 ст.), Чайтаньям (16 ст.), нягледзячы на розніцу ў догмах, абвяргаюць канцэпцыю ілюзорнасці свету і прызнаюць рэальнасць і індывідуальнасць душы.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads