Шая Бяршадскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шая Бяршадскі
Remove ads

Шая Бяршадскі (ברשדסקי) (сапр.: Дамашэвіцкі ці Дамашвіцкі; 26 кастрычніка 1871, Замосце ля Слоніма — 10 сакавіка 1908, Варшава) — яўрэйскі пісьменнік[1].

Хуткія факты Шая Бяршадскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў заможнай сям’і ў Замосці ля Слоніма, атрымаў хатняе выхаванне. Бацька Шыман гандляваў лесам, быў прыхільнікам Гаскалы і вальнадумцам. У 1887 годзе пасяліўся ў Беластоку, дзе даваў урокі іўрыта. У 1896 годзе спыніўся ў Баку, адсюль пераехаў у Кацярынаслаў (Дніпро), дзе напісаў свае найважнейшыя творы. Дэбютаваў у друку ў 1889 годзе артыкулам пра адраджэнне старажытнаяўрэйскай мовы, у газеце «Гамеліц». У 1899 годзе выйшаў у выдавецтве «Тушыя» раман Бяршадскага «Бээн Матарах» («Без мэты»), у 1903 годзе надрукаваны ў перакладзе аўтара на рускую мову ў «Васходзе» і асобным выданнем. Раман быў вельмі ўдалы. Услед за ім ішоў раман «Негед га-зэрэм» («Супраць плыні», 1901), два томікі апавяданняў («Тыпы і цені») і цэлы рад нарысаў і газетных апавяданняў. У 1904—1906[2] гг. Бяршадскі служыў сакратаром віленскай газеты «Газман», дзе таксама рэдагаваў белетрыстычны аддзел. Быў знаёмы з Гіршбейнам, дапамагаў маладым пісьменнікам, сярод якіх Залман Шнеер, І. Д. Бярковіч, Іцхак Кацэнельсон. Пасля абвастрэння хваробы ён пакінуў газету. Друкаваўся, у тым ліку, у зборніку «Швуэс-блат» пад рэдакцыяй Номберга (1908). Жыў у адзіноце, памёр ад сухотаў. Незадоўга перад смерцю спаліў свой дзённік на дзве тысячы старонак, які вёў з 13 гадоў.

Пісаў на іўрыце, у апошнія гады толькі на ідышы. Прадстаўнік рэалізму і натуралізму.

Творчасць Бяршадскага пачынае сабой новы этап іўрыцкай літаратуры. Ён першы іўрыцкі белетрыст, які пісаў не пад уплывам нямецкай ці французскай літаратуры, як раней, а пад уплывам рускай і яе рэалістычнай школы. Ён вызваліўся ад ідэалогіі Гаскалы.

Remove ads

Творчасць

Thumb

Пра яго пісаў Сяргей Цынберг у Яўрэйскай энцыклапедыі. Думкі з гэтага артыкула — ніжэй.

Бяршадскі — далікатны, удумлівы псіхолаг, у сваіх двух раманах ён дае сухаватую, пазбаўленую сакавітых фарбаў, але дэталёва і верна намаляваную карціну быту яўрэйскага паўінтэлігентнага-паўбуржуазнага класа ў канцы 19 стагоддзя. У цэнтральных фігурах абодвух раманаў Бяршадскі спрабуе паказаць два разнародныя тыпы, якія склаліся ў яўрэйскім жыцці пад уплывам сацыяльна-ідэйнага развіцця ў апошнія два дзесяцігоддзі 19 ст. У асобе сіяніста Адамовіча («Без мэты») і Сапірштэйна («Супраць плыні») Бяршадскі паказвае людзей «без догмату», якія адышлі ад традыцый і ўяўленняў мінулага часу, але не знайшлі новых асноў жыцця. Усё адмаўляючы і разбураючы сваім скептычным розумам, яны пры ўсіх немалых сілах застаюцца з надламанай і спустошанай душой. Тып скептыка — вельмі рэльефны. Менш выразна паказан супрацьлеглы тып людзей (Віленскі ў «Без мэты» і Ізраільсон у «Супраць плыні») з моцнай верай і вядомай мэтай у жыцці, што дае ім змогу плыць «супраць плыні» і спадзявацца на перамогу сваёй нацыянальнай ідэі.

Апавяданні, у якіх паказана пераважна звычайнае, штодзённае жыццё маленькіх людзей, адрозніваюцца такімі самымі якасцямі: глыбокім веданнем жыцця, аналізам чалавечай душы, залішне сухім выкладаннем, бракам пачуццяў. Бяршадскі меў талент апісальніка, але пазбаўлены лірычнага элемента і каларытнасці мастацкага малюнка, ён не ствараў, а апісваў сваіх герояў, якія болей разважаюць, чым праяўляюцца ў дзеяннях.

Remove ads

Памяць

У свой час ён быў вельмі вядомы, выдавецтва Урыель надрукавала паштоўку з ягоным партрэтам[3].

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads