Швакшты (заказнік)
заказнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шва́кшты — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1996 годзе з мэтай стабілізацыі гідралагічнага рэжыму ў басейне р. Страча і захавання ў натуральным стане унікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Плошча заказніка складае 5603 га. Цэнтрам з'яўляюцца азёры Вялікія і Малыя Швакшты, катлавіны якіх запоўнены магутнымі адкладамі высакаякасных сапрапеляў. Рэльеф нізінны, шмат балот.
Лясы займаюць больш за 60 % тэрыторыі: хвойнікі (55 %), драбналістыя (28 %), ельнікі (17 %). У Чырвонай кнізе: тайнікі сэрцападобны і яйцападобны, ладдзян трохнадрэзаны, ятрышнік дрэмлік, пустапялёснік зялёны, асака птушканожкавая, марошка прысадзістая, бяроза карлікавая. У фаўне 129 відаў наземных пазваночных, гняздуецца 10 відаў птушак, што ў Чырвонай кнізе: чайка малая, гогаль звычайны, бугай вялікі, журавель шэры, кулон вялікі, сава балотная і інш.
Remove ads
Літаратура
- Швакшты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads