Шлёмнік байкальскі
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шлёмнік байкальскі[1] (Scutellaria baicalensis) — від кветкавых раслін роду Шлёмнік (Scutellaria) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—60 см. Сцяблы шматлікія, прамыя, чатырохгранныя, простыя або галінастыя. Лісце супраціўнае, ланцэтнае, простае, суцэльнае, з суцэльным краем і завостранай верхавінкай, сядзячае ці на кароткіх чаранках. Кветкі пурпурова-фіялетавыя, з жоўтым зевам, знаходзяцца ў пазухах верхніх лістоў. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Сібіры (Амурская вобласць, Бурація, Якуція, Прыморскі край, Хабараўскі край, Яўрэйская аўтаномная вобласць, Чыцінская вобласць), Манголіі, шэрагу рэгіёнаў Кітая, на Карэйскім паўвостраве. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2]. Расце па берагах рэк і ручаёў, на ўзлесках і палянах шыракалістых лясоў, камяністых россыпах, у хмызняках. Цвіце ў ліпені—верасні[1].
Remove ads
Гаспадарчае значэнне
Лекавая і дэкаратыўная расліна[2]. Вырошчваецца ў культуры[2].
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Шлемник байкальский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads