Шпакоўцы

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Шпакоўцыmap
Remove ads

Шпако́ўцы[1] (трансліт.: Špakoŭcy, руск.: Шпаковцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчаны за 22 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін, карчма, ветраны млын.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 8 вяскоўцаў.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 23 двары, 209 жыхароў (1897)
  • 41 двор, 304 жыхары (1909)
  • 40 дамоў, 224 жыхары (1921)
  • 237 жыхароў (1959)
  • 221 жыхар (1970)
  • 50 двароў, 67 жыхароў (1998)
  • 32 гаспадаркі, 50 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads