Шчорсаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шчо́рсаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Шчорсы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 17 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лаўрышаўскага сельсавета.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1378 чалавек[1], з іх 96,5 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,3 % — палякі, 0,5 % — украінцы[2]; паводле перапісу 2019 года — 1024 чалавекі[3].
Насельніцтва, жыхароў: 1378 (2009 г.)[1], 1207 (2017 г.).
Склад
У склад сельсавета ўваходзіць 10 населеных пунктаў (2017 г.):
Арганізацыі і прадпрыемствы
- ААТ «Шчорсы»
- Шчорсаўскае лясніцтва
Гандаль і сфера паслуг
- комплексна-прыёмны пункт у аграгарадку Шчорсы
- аддзяленне філіяла ААТ «АСБ Беларусбанк» у аграгарадку Шчорсы
- АТС у аграгарадку Шчорсы
- лазня ў аграгарадку Шчорсы
- аддзяленні паштовай сувязі ў аграгарадку Шчорсы і вёсцы Лаўрышава
- крамы ў аграгарадку Шчорсы, вёсках Гнесічы і Ураджайная.
Установы адукацыі
- ДУА «Шчорсаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа».
Установы аховы здароўя
- амбулаторыя ўрача агульнай практыкі ў аграгарадку Шчорсы
- ФАП у вёсцы Лаўрышава
- аптэка ў аграгарадку Шчорсы.
Культура
- Шчорсаўскі сельскі Дом культуры – цэнтр тэатральнай творчасці
- Лаўрышаўская сельская бібліятэка.
Славутасці
- Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр у вёсцы Гнесічы (XIII ст.).
- дуб Міцкевіча ў Шчорсах – помнік прыроды.
- палацава-паркавы комплекс Храптовічаў у Шчорсах – помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII – пачатку XIX ст.
- Дзмітрыеўская царква ў аграгарадку Шчорсы (храм Святога Вялікапакутніка Дзмітрыя Салунскага) – помнік архітэктуры барока (1770–1776).
- Успенская царква ў вёсцы Лаўрышава (храм Успення Найсвяцейшай Багародзіцы) – помнік архітэктуры (1798).
- помнік святому Елісею Лаўрышаўскаму (1996).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads