Шыман Караль Агінскі
(пам. 1694) мечнік вялікі літоўскі, ваявода мсціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шыман Караль Агінскі (каля 1625 — 3 ліпеня 1694[4]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч. Падкаморы віцебскі (з 1654), вялікі мечнік літоўскі (1679—1687), ваявода мсціслаўскі (1687—1688).
Remove ads
Біяграфія
Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Самуэля Льва і Соф’і з Білевічаў.
У 1641—1655 гадах навучаўся ва ўніверсітэце Франекера ў Галандыі, дзе на лацінскай мове выдаў кнігу пра паводзіны пры двары. У Галандыі ж ажаніўся з Т. Стаакман, якая неўзабаве па прыездзе ў Літву пакінула яго і вярнулася дадому.
У 1654 годзе атрымаў урад падкаморага віцебскага. Пасля захопу 22 лістапада 1654 года Віцебска расійскім ваяводам Шарамецьевым, разам з бацькам пераехаў у Вільню. У 1660 годзе далучыўся да войска вялікага гетмана літоўскага Вінцэнта Гансеўскага. У 1660—1663 гадах як паручнік удзельнічаў у вайсковых аперацыях. Пасля вяртання паводле Андрусаўскага перамір’я Віцебска ў склад Рэчы Паспалітай, застаўся на ўрадзе падкаморага.
Валодаў Еўем і Лёзнам. У 1690 годзе атрымаў спадчыну стрыечнага брата Марцыяна Аляксандра.
У шлюбе з Тэадорай Корсак меў сыноў Багуслава Казіміра, Марцыяна Міхала і 2 дачок. У шлюбе з Тэрэзай Войнай-Ясянецкай — сына Аляксандра.
Сябар Віленскага праваслаўнага Святадухаўскага брацтва[5]. У 1680 годзе перайшоў у каталіцтва. Быў фундатарам Віленскага касцёла кармелітаў босых, дзе і пахаваны.
Remove ads
Зноскі
- Радаман А., Галубовіч В., Вілімас Д. Земскія ўраднікі Віцебскага ваяводства ў другой палове XVI — першай палове XVII стст. // Commentarii Polocenses historici / пад рэд. В. Галубовіч, В. Варонін — Наваполацк, Мн.: 2005. — Т. II. — С. 52.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 316.
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 315–317.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads