Шыман Сыркус

польскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шыман Сы́ркус[6] (польск.: Szymon Piotr Syrcus; 24 красавіка 1893[7][6][8] — 8 чэрвеня 1964) — польскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры, адзін са стваральнікаў польскай архітэктурнай школы XX стагоддзя.

Хуткія факты Шыман Сыркус, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў рэальную гімназію. У 1912—1920 гадах вывучаў архітэктуру ў Вене, Грацы, Рызе, Маскве і Варшаве. У 1918—1921[6] гадах вучыўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1922 годе скончыў архітэктурны факультэт Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта. У 1922—1924 гадах здзейсніў падарожжа па Еўропе, наведаў Берлін, Веймар, Парыж, вучыўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Парыжы.

У 1942 годзе Шыман Сыркус быў арыштаваны і заключаны ў канцлагер Асвенцым. Пасля вайны вярнуўся ў Варшаву. З 1949 года прафесар Варшаўскага політэхнічнага ўніверсітэта.

Памёр Шыман Сыркус 6 чэрвеня 1964 года ў Варшаве.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Будынак у раёне Кола II у Варшаве

Шыман Сыркус — адзін з заснавальнікаў і тарэтык аб’янання архітэктараў «Прэзенс» (з 1926 года)[6]. Працаваў разам са сваёй жонкай Геленай Сыркус. У 1920—1930-х гадах будаваў асабнякі ў духу функцыяналізму. У 1940—1960-х гадах вёў работу па ўніфікацыі жыллёвага будаўніцтва ў Польшчы. Праектам Шымана Сыркуса ўласцівы прастата і функцыянальнасць форм, камернасць прапорцый. Сярод яго прац: віла ў Саснаўцах каля Пінска (1933—1934); дамы на вуліцах Катавіцкай і Дамбравецкай (1930-я гады), будынак тэатра ў раёне Жалібож (1932—1934), забудова раёнў Кола і Прага (1947—1962) у Варшаве.

Аўтар публікацыі «Варшава функцыяналістычная» (1934, разам з Я. Хмялеўскім)[6].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads