Шэлехава (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шэ́лехава[1] (трансліт.: Šeliechava, руск.: Шелехово) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 23 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 78 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1917 годзе былі аднайменныя ўрочышча, засценак і хутар.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе хутар Шэлехаў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 28 мая 2013 года Шэлехава ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[3]. У снежні 2015 года пасёлак Шэлехава атрымаў статус вёскі[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1897 год — 9 жыхароў
  • 1917 год — урочышча, 4 двары, 42 жыхары; засценак, 7 двароў, 30 жыхароў; хутар, 3 двары, 22 жыхары
  • 1926 год — 18 двароў, 89 жыхароў
  • 2002 год — 6 гаспадарак, 7 жыхароў
  • 2010 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары
  • 2012 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар
  • 2019 год — 1 жыхар[5]

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads