Шэнгенская зона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шэнгенская зона ўключае ў сябе 29 еўрапейскіх дзяржаў, якія ўхвалілі аднайменнае пагадненне, падпісанае ў мястэчку Шэнген (Люксембург) у 1985 годзе. Шэнгенская зона нагадвае нейкую дзяржаву, створаную для міжнароднага турызму з памежным кантролем пры ўездзе і выездзе з зоны, але без памежнага кантролю ўнутры.
Дадзеныя правілы былі ўключаны ў правілы Еўрапейскага Саюза законам Амстэрдамскага дагавора ў 1999, хоць Шэнгенская зона афіцыйна ўключае тры краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, і дэ-факта ўключае тры еўрапейскія мікра-дзяржавы: Манака, Сан-Марына і Ватыкан. Усе краіны ЕС, акрамя Вялікабрытаніі і Ірландыі, абавязаліся увайсці ў Шэнгенскую зону, і ўсе, апрача Кіпра, ужо зрабілі гэта. Стана на канец студзеня 2025 года, зона ахоплівае плошчу ў 4.595.131 км ², на якой жыве звыш 450 млн чалавек.
Шэнгенскія правілы ўводзяць ліквідацыю памежнага кантролю паміж дзяржавамі, якія ўвайшлі ў зону, і адначасова ўмацаванне пагранічнага кантролю з дзяржавамі, якія мяжуюць з зонай. Таксама краіны абавязваюцца весці адзіную палітыку ў дачыненні да часова прыбываемых асоб, узгадненне кантролю на знешніх межах і развіваць паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва.
Для пасведчання асобы можа выкарыстоўвацца пашпарт або карта грамадзяніна ЕС. Часам можа ўводзіцца памежны кантроль паміж некаторымі краінамі Шэнгенскай зоны.
Remove ads
Членства
На гэты момант Шэнгенская зона складаецца з 29 дзяржаў, усё акрамя чатырох — члены Еўрапейскага Саюза. Дзве краіны з нечленаў ЕС — Ісландыя і Нарвегія — уваходзяць у Скандынаўскі пашпартны саюз і афіцыйна класіфікаваны як дзяржавы, звязаныя з Шэнгенскай дзейнасцю ЕС. Яшчэ дзве, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн, увайшлі ў зону на тых жа ўмовах. Дэ-факта Шэнгенская зона ўключае некалькі мікрадзяржаў, якія падтрымліваюць адкрытыя ці паўадкрытыя межы з краінамі Шэнгенскага пагаднення.
Перад поўным уводам Шэнгенскіх правіл краіна павінна атрымаць ацэнку гатоўнасці ў чатырох абласцях: паветраныя межы, візы, паліцэйскае супрацоўніцтва і абарона персанальных даных. У ролі ацэньвальных выступаюць адмысловыя эксперты з ЕС.
Бягучы склад
а. ↑ Дзяржавы па-за ЕС,[2] але ў шэнгенскай зоне.
б. ↑ Для сухапутных меж і марскіх портаў; з 30 сакавіка 2008 таксама і для аэрапортаў.[3]
в. ↑ Усходняя Германія ўвайшла ў ФРГ, уступаючы ў Шэнген, 3 кастрычніка 1990. Да гэтага яна заставалася па-за пагадненнем. Нягледзячы на некаторыя паведамленні СМІ, Гельгаланд уваходзіць у Шэнгенскую зону; ён толькі не ўваходзіць у Еўрапейскае пагадненне па дададзеным падатку.
г. ↑ Толькі па шэнгенскай візе, выдадзенай Даніяй.[4]
д. ↑ Хоць Ян-Маен уваходзіць у Шэнгенскую зону.
е. ↑ Усе іспанскія тэрыторыі знаходзяцца ў Шэнгенскай зоне, але існуе памежны кантроль на выездзе з Сеўты і Мелільі ў Іспанію ці іншыя краіны зоны з-за спецыяльных візавых правіл для мараканскіх жыхароў, якія пражываюць у Тэтуане і Надоры.[5]
Чаканыя ўваходжанні
Remove ads
Гл. таксама
- Шэнгенская інфармацыйная сістэма
- Еўрапейская прастора вышэйшай адукацыі
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads