Эдманд Фішэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдманд Фішэр (англ.: Edmond H. Fischer, 6 красавіка 1920, г. Шанхай, Кітай — 27 жніўня 2021, Сіэтл, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1992 годзе разам з Э.Дж. Крэбсам «за адкрыцці, якія тычацца зваротнага фосфарыліравання бялкоў як механізму біялагічнай рэгуляцыі». Ганаровы прафесар Універсітэта Вашынгтона (Сіэтл).
Remove ads
Біяграфія
Фішэр нарадзіўся ў Шанхаі, Кітай. Яго маці нарадзілася ў Францыі, а яго бацька з Аўстрыі[10] Яго дзед па лініі маці пераехаў з Францыі, дзе нарадзіўся і жыў, спачатку ў Індакітай, а затым у Кітай. У Кітаі ён заснаваў газету на французскай мове «Кітайскі курьер» (Courrier de Chine) і французскую муніцыпальную школу, у якую і хадзіў у дзяцінстве Фішэр. У сем гадоў яго адправілі ў школу ў Швейцарыю.
Скончыў хімічную школу ў Жэневе (Швейцарыя) ў 1943 годзе. З 1943 года ў Жэнеўскім, з 1952 года ў Вашынгтонскім універсітэтах (горада Сіэтл).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Эдманд Фішэр і Эдвін Крэбс пачалі супрацоўніцтва праз шэсць месяцаў пасля пераезду Фішэра ва ўніверсітэт Вашынгтона. Яны вывучалі фермент глікагенфосфарылазы і выявілі, што серыя рэакцый, выкліканых гармонамі і кальцыем, прыводзіць да актывацыі-інактывацыі гэтага фермента. Актывацыя-інактывацыі фермента выклікалася яго зваротным фосфарыліраваннем. Працэс, які адкрылі Фішэр і Крэбс, каталізуе двума ферментамі: пратэінкіназай і фасфатазай. Пратэінкіназы (найбольш распаўсюджаная з іх — тыразінкіназа) пераносіць фасфатных групу з АТФ на гідраксільную групу фермента. Пры гэтым канфармацыя фермента змяняецца, і ён становіцца каталітычна актыўным. Затым бялковая фасфатазы адшчапляе фасфатную групу, і фермент вяртаецца ў першапачатковую неактыўную форму. Аказалася, што такое цыклічнае рэгуляванне ферментатыўнай актыўнасці і адпаведных метабалічных працэсаў надзвычай шырока распаўсюджанае ў прыродзе.[11][12]
Аўтар навуковых прац па праблемах зваротнага фосфарыліравання бялкоў і яго значэнні ў механізмах рэгуляцыі біяхімічных рэакцый у клетках.
Разам з Э. Дж. Крэбсам адкрыў шэраг ферментаў.
Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1972), член Нацыянальнай АН ЗША (1973).
Remove ads
Зноскі
- Edmond H. Fischer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Edmond Henri Fischer // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Cohen P. Edmond Fischer (1920–2021) // Nature / M. Skipper — NPG, Springer Science+Business Media, 2021. — Iss. 7876. — P. 328. — ISSN 1476-4687; 0028-0836 — doi:10.1038/D41586-021-02485-8
- Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Edmond Fischer
- KREBS, E G; FISCHER, E H (1964), "PHOSPHORYLASE AND RELATED ENZYMES OF GLYCOGEN METABOLISM.", Vitam. Horm., vol. 22, pp. 399–410, doi:10.1016/S0083-6729(08)60345-3, PMID 14284112
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads