Эдуард Донал Томас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдуард Донал Томас
Remove ads

Эдуард Донал То́мас[7] (англ.: Dr. Edward Donnall (Don) Thomas, 15 сакавіка 1920, Март, ЗША — 20 кастрычніка 2012)[8] — амерыканскі трансплантолаг, доктар медыцыны (1946), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне ў 1990 годзе разам з Джозефам Мары «за адкрыцці, якія датычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні хвароб».

Remove ads

Біяграфія

Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт ў горадзе Остын (1943). З 1955 года ў Калумбійскім, з 1963 года Вашынгтонскім універсітэтах, з 1975 года ў Цэнтры па вывучэнні раку Сіэтле.

У 1956 годзе Э. Томас першым зрабіў перасадку касцявога мозга чалавеку пры лячэнні лейкеміі.

Аўтар навуковых прац па праблемах трансплантацыі касцявога мозга пры парушэннях кроваўтварэння; прапанаваў метады прыгнечання імунітэту (т.зв. праграмы імунадэпрэсіі) рэцыпіента для прадухілення рэакцыі адарвання трансплантанта.

Ганаровы прафесар універсітэта Вашынгтона і анкалагічнага даследчага цэнтра Фрэда Хатчынсана.

Томас быў адным з 21 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, якія падпісалі Другі гуманістычны маніфест[9].

Памёр ад сардэчнай недастатковасці 20 кастрычніка 2012 года.

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads