Джозеф Эдвард Мары
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джозеф Эдвард Ма́ры[7] або Мюрэй[8] (англ.: Joseph Edward Murray, [mɜ'riː][9], 1 красавіка 1919, Мілфард — 26 лістапада 2012, Бостан[10], ЗША) — амерыканскі хірург-трансплантолаг, які ўпершыню здзейсніў перасадку ныркі чалавеку. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1990 годзе разам з Э. Д. Томасам «за адкрыцці, які тычацца трансплантацыі органаў і клетак пры лячэнні хвароб».[11][12][13]
Remove ads
Біяграфія
Джозеф Мары нарадзіўся 1 красавіка 1919 годзе ў Мілфардзе (штат Масачусетс). Меў ірландскія і італьянскія карані.[14] У дзяцінстве і юнацтве Мары шмат займаўся спортам (амерыканскі футбол, хакей, бейсбол). Калі ён паступіў у Каледж Святога Крыжа (англ.: College of the Holy Cross) і рыхтаваўся стаць бейсбольным гульцом, аказалася, што лабараторныя заняткі супадалі з трэніроўкамі. У выніку ён быў вымушаны кінуць бейсбол. Пасля заканчэння каледжа Мары атрымаў медыцынскую адукацыю ў медыцынскай школе Гарвардскага ўніверсітэта, затым уступіў у войска і вывучаў хірургію ў вайсковым шпіталі Уэлей Фордж (штат Пенсільванія).
У 1964—1984 гадах працаваў у шпіталях г. Бостана. З 1970 года прафесар Гарвардскай медыцынскай школы ў г. Кембрыдж.
У 2001 годзе Мары апублікаваў сваю аўтабіяграфію «Surgery Of The Soul: Reflections on a Curious Career».[15]
Мары памёр 26 лістапада 2012 года ва ўзросце 93 гадоў. Ён перанёс інсульт у сваім загарадным доме ў Бостане на Дзень падзякі (англ.: Thanksgiving) і памёр у Brigham and Women's Hospital, у шпіталі, дзе ён правёў першую аперацыю па трансплантацыі органаў.[16]
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па трансплантацыі органаў.
Распрацаваў методыку прадухілення рэакцыі адарвання тканак.
У 1954 годзе ажыццявіў першую перасадку ныркі, узятую ад брата-блізнюка. У 1959 годзе яму ўдалося зрабіць алографт, г.зн. перасадзіць нырку хвораму ад донара, які не з'яўляўся блізкім сваяком. У 1962 годзе Мары зрабіў першую трансплантацыю ныркі ад памерлага донара. У наступныя гады Мары быў сусветным лідарам трансплантацыйнай біялогіі ў выкарыстанні імунадэпрэсантаў і ў даследаванні механізму рэакцыі адарвання трансплантанта. Адкрыццё імунадэпрэсантаў, такіх як азатыяпрын, што дазволіла перасаджваць ныркі ад няроднасных донараў.
Член Нацыянальнай АН ЗША, рэгент Амерыканскай калегіі хірургаў.
У 1996 годзе быў прызначаны акадэмікам[17] Папскай акадэміі навук у Ватыкане.
Remove ads
Узнагароды
- 1991 — Медаль амерыканскай хірургічнай асацыяцыі за заслугі перад хірургіяй.
- 1990 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне.
- 1990 — Узнагарода Нацыянальнага нырачнага фонду Падарунак жыцця.
- 1962 — Прэмія Фрэнсіса Амары ад Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
- Ганаровая ўзнагарода амерыканскай асацыяцыі пластычных хірургаў.
- Урач года.
- Названы адным з 350 самых выбітных грамадзян, якія прадстаўляюць медыцынскую прафесію, з нагоды 350-годдзя Бостана.
Публікацыі
- Joseph Murray (2001). Surgery of the Soul. Science History Publications. ISBN 0-88135-255-1. (hardcover)
Зноскі
- Joseph E. Murray // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Joseph Edward Murray // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #123985854 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- www.pas.va
- NNDB — 2002.
- Паводле БЭ
- Арыгінальнаму вымаўленню прозвішча болей адпавядала бы транскрыпцыя Мёры, аднак традыцыйна ў літаратуры ўжываецца транскрыпцыя Мюрэй (гл. спецыяльныя і папулярныя выданні). Часам прозвішча вучонага перадаецца як Ма́ры, бо ў шматлікіх іншых выпадках слова Murrey вымаўляецца як ['mʌri].
- The American Heritage Medical Dictionary (2007), Murray, Joseph E.
- Transplant doc, Nobel winner Murray dies in Boston Архівавана 23 красавіка 2015., bigstory.ap.org (Праверана 27 лістапада 2012)
- Guild, W. R.; Harrison, J. H.; Merrill, J. P.; Murray, J. (1955). «Successful homotransplantation of the kidney in an identical twin». Transactions of the American Clinical and Climatological Association 67: 167—173. PMC 2248870. PMID 13360847
- Watts, G. (2011). «Joseph Murray: Innovative surgeon and pioneer of transplantation». The Lancet 377 (9770): 987. doi:10.1016/S0140-6736(11)60375-9. PMID 21420544
- The Nobel Prize in Physiology or Medicine 1990 . Nobel Assembly at the Karolinska Institute. Праверана November 27, 2012.
- Joseph E. Murray and the Story of the First Human Kidney Transplant ISBN 1584151366
- Joseph Murray (2001). Surgery of the Soul. Science History Publications. ISBN 0-88135-255-1. (hardcover)
- Dr. Joseph E. Murray, who performed first successful organ transplant, dies at 93 . Boston.com. Праверана November 27, 2012.
- Joseph Murray . Casinapioiv.va. Праверана November 28, 2012.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads