Экімань 1
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Экіма́нь 1[2] (трансліт.: Ekimań 1, руск.: Экимань 1) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Экіманскага сельсавета. Размашчана на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна, на аўтадарозе Полацк-Дзісна. За 3 кіламетры ад горада і чыгуначнай станцыі Полацк, 108 кіламетраў ад Віцебска.

Remove ads
Насельніцтва
- 490 жыхароў, 245 двароў (2003)
Гісторыя
Упершыню Экімань згадваецца ў XVI ст. у Полацкай рэвізіі:
![]() |
На земли Екиманской мещан сто сорок девят, с которых на тую церков позма прыходит четыры копы петдесят един грошей... | ![]() |
Паводле звестак з «Рэвізіі» (1552) у Экіманскім пасадзе Полацка было 269 мяшчанскіх двароў. З пяці гарадскіх пасад ён быў другім па колькасці двароў пасля Вялікага (уласна Полацка). Гэтыя землі знаходзіліся ва ўладанні манастыра Іаана Прадцечы, размешчанага на тэрыторыі пасаду Востраў.
У 1582 па загаду караля і вялікага князя Стэфана Баторыя мястэчка Экімань перайшло да Полацкага езуіцкага калегіума. У 1600 езуіты заснавалі тут парафіяльную школу. У 1633, 1682 і 1750 гг. пасля пажараў у Полацку адтуль у Экімань часова пераводзіліся езуіцкія публічныя школы[3].
Экімань неаднаразова цярпела ад маскоўскіх захопнікаў. У выніку Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) насельніцтва мястэчка зменшылася на 90 %.
У XVIII ст. Экімань працягвала знаходзіцца ва ўладанні езуітаў. Тут існаваў драўляны касцёл без плябаніі, царква і заезны дом з памяшканнямі і цагляным сутарэннем і свірнамі. У 1728 езуіты збудавалі цагельню, якая ў сярэдзіне стагоддзя забяспечвала цэглай будаўніцтва мураваных карпусоў Полацкага калегіума. У мястэчку таксама дзейнічаў езуіцкі бровар. Па ліквідацыі ордэна (1773) Экімань перайшла да Баляслава Біспінга (польск.: Biszping), маршалка старадубскага[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Экімань апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Полацкім павеце Віцебскай губерні. У 1848 мястэчка знаходзілася ва ўладанні Беліковічаў, пазней Мальчэўскіх, і лічылася адным з цэнтраў ганчарства. У гэты час тут дзейнічала паромная пераправа, існавалі млын, бровар, школа пры царкве.
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Экімань увайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Экімань вярнулі БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам сельсавета.
Remove ads
Інфраструктура
- Базавая школа
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
- Каля вёскі курганны могільнік крывічоў (2-я палова 10 стагоддзя — 1-я палова 11 стагоддзя)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads