Эля Савікоўскі

(1893-1959) яўрэйскі паэт, драматург і кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Эля Савікоўскі
Remove ads

Эля Савікоўскі або Ілья Якаўлевіч Савікоўскі (1893, Палонка, Мінская губерня1959, Мінск) — яўрэйскі паэт, драматург і кампазітар. Пісаў на ідышы і іўрыце.

Хуткія факты Эля Савікоўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Палонка Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер — Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Яго бацька Якаў быў бухгалтарам, і навучыў бухгалтэрыі сына. Маці Лія была з заможнай сям’і. Але бацька ўклаў грошы з мацерынага пасагу ў прадпрыемства, якое збарнкутавала, і сям’я засталася без сродкаў. У Якава і Ліі было шасцёра дзяцей. Праз безграшоўе не было магчымасці аддаць Элі ў гімназію, ён скончыў толькі пачатковую школу. Але, дзякуючы самаадукацыі, вывучыў іўрыт і нямецкую мову, няблага ведаў лаціну[1].

У 1907 годзе Элі пераехаў у Варшаву да сваякоў, зарабляў урокамі іўрыта. У Варшаве зблізіўся з класікам яўрэйскай літаратуры, паэтам Іцхокам-Лейбушам Перэцам.

У 1913 годзе Савікоўскі перанёс цяжкую аперацыю на страўнік, у тым самым годзе вярнуўся ў Баранавічы, да бацькоў, працаваў бухгалтарам.

Thumb
Эля Савікоўскі ў маладосці.

У 1915—1918 гадах жыў у Вільні, займаўся журналістыкай і літаратурай. Працуе ў часопісе «Грынінке боймэлэх[en]» («Зялёныя дрэвы»).

У 1919 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у беларускіх яўрэйскіх выданнях: сакратаром рэдакцыі ў «Фарн фолк» (сіянісцкая газета, выдавалася ў 1919—1920), загадчыкам аддзелам навін у часопісе «Штэрн» і газеце «Дэр векер». Стаў сябрам Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў.

Вершы таго часу вылучаліся імкненнем аўтара асвятліць усю разнастайнасць жыцця. У іх адчуваўся ўплыў футурызму і сімвалізму. У Савікоўскага былі выдатныя музычныя здольнасці. Ён з лёгкасцю перакладаў свае паэтычныя радкі на мелодыі. Яго песні часта выконваліся на школьных і аматарскіх вечарах. Нават прафесійныя спевакі мелі ў рэпертуары песні Савікоўскага[2].

У 1920 годзе ажаніўся з Гіндай Эпштэйн. У іх нарадзіліся двое дзяцей, Зяма (1921) і Лія (1927).

У 1930 годзе Савікоўскі паступіў у Беларускую кансерваторыю на кампазітарскае аддзяленне. У адзін час з ім вучыўся кампазітар Анатоль Багатыроў. Ён не раз казаў унучцы Савікоўскага Элі пра талент дзядулі, калі сам выкладаў у яе ў кансерваторыі. Аднак вучобу Свікоўскаму давялося пакінуць, бо неабходна было ўтрымліваць сям’ю.

У сярэдзіне 1930-х гадоў, пасля настойлівых просьбаў жонкі, Савікоўскі пакінуў рэдакцыйную працу і перастаў публікавацца. Магчыма, гэта дапамагло яму пазбегнуць сталінскіх рэпрэсій, у выніку якіх загінулі амаль усе беларускія і яўрэйскія пісьменнікі таго часу.

Калі Ізі Харык, галоўны рэдактар ​​часопіса «Штэрн», прасіў у Савікоўскага вершы для часопіса, той адказваў:

— З часам я прынясу іх.

А калі Савікоўскаму раілі:

— Гвалт! Чаму вы не прыносіце ў «Штэрн» вашыя вершы? Харык іх абавязкова апублікуе.

Thumb
Эля і Гінда Савікоўскія.

На гэта ён адказваў: — Вось таму я іх не прыношу. Харык жа не зможа мне адмовіць, нават калі вершы будуць слабыя. Не хачу я выкарыстоўваць такія магчымасці, а для заробку гэта мне не трэбна. Паэзія ніколі не была для мяне сродкам здабыцця матэрыяльных выгод. А для прэстыжу гэта мне тым больш не трэба, бо каго могуць цікавіць слабыя вершы?[2]

Ён працаваў бухгалтарам у мінскай будаўнічай арганізацыі. У часе вайны Савікоўскі з сям’ёй быў у эвакуацыі ў Магнітагорску (Расія). Там у 1943 годзе ад анкалогіі памерла яго жонка Гінда. Брат Савікоўскага Арон з сям’ёй загінуў у Мінскім гета, сястра Пешка — у Баранавіцкім гета.

Пасля вызвалення Мінска ад нацыстаў Савікоўскага выклікалі з Магнітагорска на працу ў БССР. Ён займаў пасаду галоўнага бухгалтара прадпрыемства «Галоўмінбуд» — галоўнай падраднай арганізацыі, якая займалася аднаўленнем Мінска.

Савікоўскі цяжка перажываў згасанне ідышу — сваёй роднай мовы. Ні яго дзеці, ні ўнукі не гаварылі на ёй.

Як успамінала яго ўнучка Соф’я Савікоўская: «Дзядуля з намі, унукамі гаварыў па-руску. Мы з братам не ведаем ідыш, толькі сёе-тое разумеем. Нават сын і дачка Элі не ведалі ідыша, толькі таксама нешта разумелі. Яны размаўлялі заўсёды па-руску. З бабуляй Гіндай Эля Савікоўскі, напэўна, размаўляў па-руску… З другой жонкай Маняй дзядуля гаварыў на ідыш. На ідыш дзядуля гаварыў і з нашай мамай Рывай Сасланд, якая да шасці гадоў ці нават пазней увогуле не ведала рускай мовы. Мама чытала нам дзядуліны вершы на ідыш»[1].

Рыва Сасланд у часе вайны была вязнем Мінскага гета, здолела вырвацца з яго, была медсястрой у партызанскім атрадзе.

Thumb
Зіновій Савікоўскі, сын Элі, з жонкай Рывай Сасланд.

У кватэры Савікоўскіх часта бывалі яўрэйскія пісьменнікі — Айзік Платнер, Мэндл Ліўшыц, Гірш Рэлес, Цодзік Даўгапольскі.

З імі Элі Якаўлевіч, вядома, размаўляў на ідышы. Гэта было адхланне. Але размовы часоў «беспачпартных валацуг» і «бязродных касмапалітаў» вяліся ціха і чутныя былі толькі ў сценах пакоя[1].

Як успаміналі ўнукі Савікоўскага, у Мінску 1950-х сям’я адзначала яўрэйскія традыцыйныя святы — Пасху (Пэсах), куплялі мацу — Хануку, Рош-Гашана. Дзядуля пасціўся на Ём-Кіпур. Таксама Савікоўскі расказваў унукам пра старажытную яўрэйскую гісторыю, выхад яўрэяў з Егіпта і заснаванне Ізраіля. Цікавіўся і становішчам у Ізраілі сучасным:

Я часта бачыла, як дзядуля слухае прыёмнік. Па вечарах. Дзядуля садзіўся на зэдлік. Прытуліцца да прымача і, скрозь шум глушылак, слухае замежныя станцыі. І, вядома, Ізраіль. Добра, што ў нас былі тоўстыя сцены. Дзядуля думаў пра Ізраіль. Але тады, у пяцідзесятыя гады, з’ехаць было немагчыма[1].

Пасля смерці Сталіна, Савікоўскі зноў пачынае друкавацца. У 1956 годзе ён апублікаваў верш на ідышы ў польскай газеце «Фолксштыме» («Народны голас», № 181).

Савікоўскі пісаў і на іўрыце, але не казаў пра гэта нават сябрам-пісьменнікам. За вершы на іўрыце, асабліва падчас антысеміцкай кампаніі ў СССР у 1948—1953 гадах, можна было сесці ў турму. Унучка перадала тыя вершы Гіршу Рэлесу праз многа год пасля смерці дзеда. Зборнік вершаў Савікоўскага, складзеных на іўрыце, выдалі ў Мінску Вольф Рубінчык і Алесь Астравух[3].

У 1920-я яўрэйская секцыя Саюза пісьменнікаў БССР налічвала болей як 50 творцаў[2]. У канцы 1950-х Элі Савікоўскі і Гірш Рэлес засталіся апошнімі яўрэйскімі пісьменнікамі ў Мінску. Гірш Рэлес успамінаў:

У парку ў нас была запаветная лаўка, на якой мы сустракаліся, і калі ён прыходзіў са скруткам, то я ўжо ведаў: сёння я пачую новыя песні Савікоўскага.

— Ну, праспявайце што-небудзь, — прасіў я яго.

Ён вымаў сшытак, у якім былі запісаны новыя песні. Трэба адзначыць, што ўсе свае творы ён заўсёды акуратна запісваў у сшытак.

— Адразу відаць, што вы бухгалтар, — казаў я яму.

Ён смяяўся і праціраў пры гэтым акуляры. Пасля гэтага павольна ўскладаў іх, вымаў з кішэні камертон, стукаў ім па ствале дрэва, прыкладваў да вуха, імгненне прыслухоўваўся і пачынаў спяваць сваім слабым голасам…[2]

Памёр Элі Савікоўскі ў 1959 годзе ў Мінску.

Remove ads

Творчасць

Thumb
Эля Савікоўскі. «Зямля». П’еса ў 3-х актах. Менск, 1929.

Першыя вершы апублікаваў у 1914 годзе ў тыднёвіках"Erev shabes" (Варшава) і «Dos vort» (Санкт Пецярбург)[4].

Пазней яго паэзія друкавалася ў мінскіх выданнях «Дэр юнгер піянер», «Штэрн», «Дэр векер», у анталогіі «Кеп» («Галовы», была прысвечаная «ахвярам белага тэрору»).

Пісаў артыкулы і нататкі пад псеўданімамі Элісаў і Савел.

Першы зборнік вершаў «Фарместэніш» («Спаборніцтва») выдаў у 1923 годзе. Таксама пры жыцці Савікоўскага выйшлі наступныя кнігі:

  • «Ав ды вегн» («На шляху»), 1924;
  • «Фар юнге зінгер» («Для маладых спевакоў»), зборнік з 29 песень, словы і музыка Элі Савікоўскага (1928).
  • «Эрдлінг» («Зямля»), п’еса (1929).
  • «Папірэне тойбун» («Папяровыя галубы»), п’еса для дзяцей (1934).

Захаваліся яго апавяданні на ідышы, пісаныя ў 1940—1950 гады — «Барын і яўрэй», «З таго свету», «Жывы нябожчык», «Спявак Ізраіль». А таксама пераклад на ідыш (з рускай мовы) балады Аляксандра Пушкіна «Утопленник», вершаў М.Ісакоўскага, К.Сіманава, рускіх народных песень[5].

У 2009 годзе ў Мінску дбаннямі Вольфа Рубінчыка выйшла кніга, прысвечаная Элі Савікоўскаму «Зіхаценне». У кнізе былі вершы розных гадоў для дзяцей і дарослых, пераклад балады Аляксандра Пушкіна «Утопленник», біяграфія Савікоўскага, успаміны пра яго[6].

Таксама быў выдадзены зборнік паэзіі Элі Савікоўскага на іўрыце пад назвай «Эль га-Кахавім»(«Да зорак»), Мінск: «Шах-плюс», 2009[7].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads