Эліяс Магнус Фрыс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эліяс Магнус Фрыс
Remove ads

Э́ліяс Ма́гнус Фрыс[12] (шведск.: Elias Magnus Fries, 17941878) — шведскі батанік і міколаг, «бацька мікалогіі».

Хуткія факты Эліяс Магнус Фрыс, Дата нараджэння ...
Хуткія факты Сістэматык жывой прыроды ...
Remove ads

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і пастара.

Адукацыю атрымаў у Лундзе; у 1814 годзе атрымаў званне прыват-дацэнта.

У 1834 годзе ён ужо быў прафесарам практычнай эканоміі ва Упсальскім універсітэце, а ў 1851 годзе заняў месца прафесара батанікі і дырэктары музея і батанічнага саду таго ж універсітэта.

З 1859 года да смерці ён жыў у адстаўцы ва Упсале[13].

Фрыс працаваў ва ўсіх галінах батанікі; ён упершыню ўвёў у Швецыі натуральную класіфікацыю раслін і вывучэнне марфалогіі. Яго праца «Systema orbis vege tabilis» (Лунд, 1825 (лац.)) — класічная праца таго часу.

Па лішайнікам Фрыс выдаў: «Lichenographia Europaea reformata» (Лунд і Грэйфсвальд, 1831 (лац.)); «Lichenes Suecciae eksiccati» (Лунд, 1824—1833 (лац.)).

Фрыс асабліва вядомы сваімі працамі ў вобласці мікалогіі, ён з'яўляецца адным з заснавальнікаў сістэматыкі грыбоў. Першая яго мікалагічная праца «Observationes Mycologicae» (Капенгаген, 1815—1818; 2-ое выд., 1828 (лац.)), але самая каштоўная — гэта «Systema Mycologicum» (Лунд і Грэйфсвальд, 1821—1830 (лац.); «Мікалагічная сістэма») — дата яе публікацыі з'яўляецца зыходным пунктам наменклатуры для большасці груп грыбоў (падобна таму, як дата публікацыі працы Species Plantarum К. Лінея — зыходная дата наменклатуры для сасудзістых раслін[14]). Затым ідуць «Elenchus Fungorum» (Грэйфсвальд, 1828 (лац.)); «Novae Symbolae Mycologicae» (1851 (лац.)); «Icones selectae Hymenomycetum nondum delineatorum» (1867—1875 (лац.)).

Даследаванню скандынаўскай флоры прысвечаны наступныя сачыненні: «Flora hollandica» (Лунд, 1817 (лац.)); «Novitiae florae Suecciae» (Лунд, 1828 (лац.)); «Flora Scanica» (Упсала, 1836 (лац.)); «Summum vegetabilium Scandinaviae» (Стакгольм і Лейпцыг, 1846—1848 (лац.)); «Herbarium normale» (Упсала, 1896 (лац.)), які ўключае экзэмпляры найбольш рэдкіх скандынаўскіх раслін.

Са шматлікіх манаграфій увагі заслугоўваюць: «Symbolae ad historiam Hieraciarum» (Упсала, 1848 (лац.)); «Monographia Hymenomycetarum Suecciae» (Упсала, 1857—1863 (лац.)); «Sveriges öltiga ochgiftiga Svanipar» (Стакгольм, 1860 (шведск.)).

Фрыс быў таксама вядомы як добры аратар і знаўца лацінскай мовы. У 1847 годзе яго абралі ў лік васямнаццаці шведскіх акадэмікаў[13].

У 1850 годзе Фрыс быў выбраны замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук[14].

Remove ads

Зноскі

1. Eriksson G. Elias M Fries — 1917. — С. 522. Праверана 22 снежня 2016.

2. Elias Fries // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Eriksson G. Elias M Fries — С. 522. Праверана 22 снежня 2016.

4. Femsjö kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/LLA/13082/C I/2 (1755-1811), bildid: C0021370_00113, sida 208 Праверана 3 чэрвеня 2019.

5. Uppsala domkyrkoförsamlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11632/F/7 (1874-1879), bildid: 80002756_00145 Праверана 3 чэрвеня 2019.

6. Fries, Elias MagnusSvenskagravar.se. Праверана 24 мая 2023.

7. Elias Fries 1794–1878. Botaniker, mykologШведская царква. Праверана 26 мая 2019.

8. August T Almén — 1917.

9. Elias M Fries // Svenskt biografiskt lexikon — 1917.

10. (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
11. У літаратуры часта сустракаецца напісанне прозвішча як «Фрыз».
12. Фриз, Элиас // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907..
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads