Эмбіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эмбіі (Embioptera) — атрад насякомых.
Адрозніваецца каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў лясах тропікаў і субтропікаў. Жывуць пад карой, камянямі, у глебе. Найбольш вядомыя эмбія міжземнаморская рэліктавая, эмбія туркестанская, эмбія гіганцкая.
Даўжыня 1,5—22 мм. Цела падоўжанае, цыліндрычнае, мяккае, ад светла- да цёмна-карычневага колеру. Крылы звычайна толькі ў самцоў, у некаторых відаў і самкі, і самцы бяскрылыя. Ротавы апарат грызучы. Ногі з трохчленікавымі лапкамі, на пярэдніх нагах прадзільныя залозы.
Ператварэнне няпоўнае.
Расліннаедныя, некаторыя шкодзяць раслінам, зрэдку драпежнікі.
Remove ads
Літаратура
- Эмбіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads