Эміль Барэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фелікс Эдуард Жусцін Эміль Барэль (фр.: Félix Édouard Justin Émile Borel; 7 студзеня 1871 — 3 лютага 1956, Парыж) — французскі матэматык і палітычны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Эміль Барэль нарадзіўся на поўдні Францыі, паблізу Авіньёна. Яго бацька, Анарэ Барэль, быў пастарам пратэстанцкай царквы, маці, Эмілія Тэйсье Салье — дачкой фабрыканта. У сям’і было трое дзяцей. Эміль — малодшы. Першыя веды атрымаў ад бацькі, які кіраваў пратэстанцкай школай. «Дзіўны дзіця ў нашага пастара — казалі мясцовыя жыхары, — вывучыў пачаткі геаметрыі, а яму ўсяго тры гады». У 11-гадовым узросце паступае ў Мантабанскі ліцэй, у 17 гадоў — у Парыжскі калегіум святой Барбары, у ліцэі Людовіка Вялікага вывучае механіку і геаметрыю. Атрымаўшы дзве прэміі на конкурсах, ён атрымлівае права вучобы альбо ў Нармальнай школе, альбо ў Політэхнічнай школе. Эміль выбірае навуку і паступае ў Нармальную школу. Першыя яго працы прысвечаны геаметрыі пад уплывам Гастона Дарбу. У 1893 годзе ён з’яўляецца ў Ліёнскім універсітэце ў якасці выкладчыка. Ён шмат працуе, за 3 гады ён піша 22 працы і дысертацыю. З 1897 года ён прафесар Нармальнай школы.
У 1901 годзе ён жэніцца з Маргарытай Апель, будучай пісьменніцай, больш вядомай пад псеўданімам Каміла Марбо.
Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у Французскім Супраціве. Вучоны быў арыштаваны немцамі і кінуты ў турму Фрэн. Пасля месяца знаходжання ў халоднай і сырой камеры, ён усё ж быў вызвалены. Памёр вялікі матэматык ва ўзросце 85 гадоў у выніку траўмы, якую ён атрымаў у паездцы з Бразіліі.
Яго пляменнік Арман Барэль таксама быў вядомым матэматыкам.
У гонар Эміля Барэля названы кратар на Месяцы.
Remove ads
Зноскі
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Emile, Félix, Edouard, Justin Borel // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Борель Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Борель Эмиль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Národní autority České republiky Праверана 30 мая 2023.
- Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
- Google Books — 2005. — С. 90.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads