Эргакальцыферол

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эргакальцыферол
Remove ads

Эргакальцыферо́л (вітамін D2) — адзін з найважнейшых кальцыферолаў. Галоўная крыніца эргакальцыферолу — алей, дрожджы, малако. Удзельнічае ў рэгуляцыі фосфарна-кальцыевага абмену.

Хуткія факты Агульныя, Тэрмічныя ўласцівасці ...

Мае стэроідную структуру, утвараецца пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў з вітаміну D1, які ўтрымліваецца ў раслінах і мікраарганізмах.

У печані ператвараецца ў 25-гідраксі-эргакальцыферол, потым у нырках у 1,25-дыгідраксі-эргакальцыферол, які ўзмацняе ўсмоктванне кальцыю і фасфатаў у кішэчніку, нырках і вывядзенне кальцыю з касцей. Гэта прыводзіць да павышэння ўтрымання кальцыю ў крыві.

Эргакальцыферол валодае антыаксідантным і антыканцэрагенным дзеяннем.

Пры недахопе эргакальцыферолу ў дзяцей развіваецца рахіт, у дарослых — размякчэнне касцей, карыес; лішак эргакальцыферолу выклікае ўтварэнне камянёў у нырках і інш.

Прэпараты эргакальцыферолу (спіртавыя і масляныя растворы, дражэ) выкарыстоўваюць у медыцыне для прафілактыкі і лячэння рахіту і іншых парушэнняў абмену фосфару і кальцыю.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads