Эрміёні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрміёні (англ.: Ερμιόνη) — горад на ўсходзе Пелапанескага паўвострава ў Грэцыі. Насельніцтва (2011 г.) — 4099 чалавек.
Эрміёні вядомы з часоў Гамера. У антычнасці меў назву Герміён. Быў адным з 3 гарадоў, заснаваных грэчаскім племем дрыёпаў. Прыкладна ў V ст. да н. э. далучаны да Аргаліды. З’яўляўся цэнтрам шанавання Гестыі і Дэметры Хтоніі. З эліністычнага перыяду да XIX ст. — важная суднабудаўнічая верф на Пелапанесе.
У нашы дні большасць насельніцтва занята ў сферы абслугоўвання, у тым ліку турыстаў.
З 2015 г. вядуцца археалагічныя раскопкі.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads