Эрых Людэндорф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрых Людэндорф
Remove ads

Э́рых Людэндо́рф (ням.: Erich Friedrich Wilhelm Ludendorff; 9 красавіка 1865, Крушэўня, паблізу Познані — 20 снежня 1937, Тутцынг, Баварыя) — нямецкі вайсковец і палітычны дзеяч.

Хуткія факты Эрых Фрыдрых Вільгельм Людэндорф, дэпутат рэйхстага Веймарскай рэспублікі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і памешчыкаў. Скончыў кадэцкі корпус (1881).

З 1894 года служыў у Генштабе. У 19081912 гадоў начальнік аператыўнага аддзела Генштаба.

У перыяд 1-й сусветнай вайны 19141918 гадоў спачатку обер-кватэрмайстар 2-й арміі, з 23 жніўня да лістапада 1914 года — начальнік штаба 8-й арміі, начальнік штаба Усходняга фронту (з лістапада 1914 года) і 1-ы генерал-кватэрмайстар штаба вярхоўнага камандавання (са жніўня 1916). З’яўляючыся непасрэдным памагатым генерала П. Гіндэнбурга, Людэндорф са жніўня 1914 года фактычна кіраваў дзеяннямі на Усходнім фронце, а з жніўня 1916 года — дзеяннямі ўсіх узброеных сіл Германіі; укараняў у краіне рэжым вайсковай дыктатуры. У сакавіку—ліпені 1918 года беспаспяхова спрабаваў неаднаразовымі наступленнямі зламаць супраціў англа-французскіх войскаў на Заходнім фронце. 26 кастрычніка 1918 года выйшаў у адстаўку; пасля заключэння перамір’я ў лістападзе 1918 года эмігрыраваў у Швецыю.

Вясной 1919 года вярнуўся ў Германію і стаў лідарам найбольш крайніх контррэвалюцыйных колаў, быў актыўным удзельнікам Капаўскага путчу 1920 года. Цесна зблізіўшыся з нацыянал-сацыялістамі, у лістападзе 1923 года ўзначаліў разам з А. Гітлерам путч у Мюнхене, які скончыўся правалам. У 1924 годзе быў абраны дэпутатам Рэйхстага ад Нацыянал-сацыялісцкай партыі.

Быў прыхільнікам дактрыны неабмежаванай «татальнай вайны» і бязлітаснага задушэння выступленняў працоўных мас. Аўтар мемуараў і шэрагу ваенна-тэарэтычных прац.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads