Эдмунд Іванавіч Вярыга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдмунд Іванавіч Вярыга (1840 — 23 верасня 1902) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 у Літве і Беларусі[1].
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся каля 1840 г. у сям’і адміністратара маёнтка Веркі (паблізу Вільні). Скончыў Віленскую гімназію[2].
З 1857 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, вёў рэвалюцыйную работу сярод студэнтаў, агітацыю сярод сялян[1].
Як член Камітэта руху , Літоўскага правінцыйнага камітэта ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання. У лістападзе 1862 вёў перамовы з Цэнтральным нацыянальным камітэтам у Варшаве[1].
19 лютага (3 сакавіка) 1863 года арыштаваны (у Вільні ў доме М. Шкленіка, будучага цесця Ф. Багушэвіча) і пасля працяглага зняволення ў віленскіх турмах прыгавораны да 8 гадоў катаргі[2], якую адбываў у Кадаінскіх рудніках разам з М. Г. Чарнышэўскім. Пазней працаваў у Пецярбургу, на Украіне. Памёр у маёнтку Амнішава[3] Барысаўскага павета[1].
Remove ads
Зноскі
- Вериго Эдмунд Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
- ВЯРЫГА Эдмунд Іванавіч(недаступная спасылка)
- цяпер Задор’еўскі сельсавет Лагойскага раёна
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads