Эдвард Рыдз-Сміглы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдвард Рыдз-Сміглы
Remove ads

Эдвард Рыдз-Сміглы (польск.: Edward Rydz-Śmigły; 11 сакавіка 1886, г. Беражаны, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна — 2 снежня 1941) — польскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, адзін з паплечнікаў Ю. Пілсудскага. Маршал Польшчы (1936).

Хуткія факты Эдвард Рыдз-Сміглы, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве. 3 1908 у Саюзе актыўнай барацьбы, з 1912 у Стралешім саюзе (Галіцыя), рэдагаваў штомесячнік «Strzelec» («Стралец»). У 1-ю сусветную вайну ў легіёнах польскіх Ю. Пілсудскага, з ліпеня 1917 галоўны камендант Польскай вайсковай арганізацыі. 3 лістапада 1918 ваенны міністр адноўленай польскай дзяржавы. Удзельнічаў у заняцці польскімі войскамі Вільні (красавік 1919). У польска-савецкую вайну (1919—20) камавдаваў дывізіяй, арміяй, Сярэднім фронтам; удзельнічаў у заняцці Кіева (ліпень 1920), Гродна і Ліды (верасень 1920), абароне Варшавы (жнівень 1920). У 1922—35 інспектар арміі. У час майскага перавароту (1926) падтрымаў Ю. Пілсудскага і яго прыхільнікаў. З мая 1935 генеральны інспектар узброеных сіл, працаваў над 6-гадовым планам рэфармавання ўзброеных сіл краіны. У час Польскай абарончай вайны 1939 года вярхоўны галоўнакамандуючы (склаў паўнамоцтвы 7 лістапада); разам з польскім урадам перайшоў у Румынію, інтэрніраваны. У кастрычніку 1941 тайна вярнуўся ў акупіраваную нямецкімі войскамі Польшчу, намагаўся разгарнуць антыфашысцкую дыверсійную дзейнасць.

Аўтар шэрагу прац па ваеннай гісторыі і пытаннях абароны дзяржавы.

Remove ads

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118916882 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads