Юбілейная плошча (Верхнядзвінск)

Верхнядзвінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Юбілейная плошча (Верхнядзвінск)map
Remove ads

Юбілейная плошча (трансліт.: Jubiliejnaja plošča, руск.: Юбилейная площадь) — галоўная і фармальна адзіная плошча горада Верхнядзвінска.

Хуткія факты Юбілейная плошча Верхнядзвінск, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Апісанне

Архітэктурны ансамбль сучаснай Юбілейнай плошчы ў Верхнядзвінску сфармаваўся на працягу 19701980-х гадоў калі было вырашана пабудаваць новыя спецыялізаваныя будынкі для раённага выканаўчага камітэта і раённага дома культуры на вольнай ускраіне паміж гістарычным цэнтрам горада і нізменным і часта затапліваемым павадкамі лугам ля берага Дрысы, дзе лукавіна ракі ўтварае вялікі паўвостраў.

У ХХІ ст. на плошчы былі пабудаваныя новы будынак гарадской аўтастанцыі (у паўднёвай частцы плошчы ля скрыжавання вул. Качкара і вул. Ленінградскай), а таксама трохпавярховы шматкватэрны будынак (у заходняй частцы плошчы паміж вул. Ленінградскай і вул. Савецкай). Таксама з захаду і поўначы да плошчы прымыкае драўляная аднапавярховая жылая забудова сядзібнага тыпу.

Плошча па сваёй форме блізкая да прамавугольніка, максімальная шырыня складае амаль 100 метраў, даўжыня — да 200 метраў.

Падчас маштабнай рэканструкцыі ў 2018 годзе ў межах падрыхтоўкі горада да абласных Дажынак на плошчы быў пабудаваны фантан перад уваходам у Дом культуры, а таксама ўсталяваны валун з макетам магчымага выгляду Дрысенскага замку, які знаходзіўся непадалёк. На Каляды на плошчы ўсталёўваецца святочная ялінка.

Remove ads

Аб’екты

Гл. таксама

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads