Юзаф Заліўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Заліўскі (22 сакавіка 1797, Юрбарк, Віленская губерня — 1 красавіка 1855, Парыж) — удзельнік польскага нацыянальна-вызвольнага руху 1820 — пач. 1830-х гадоў, адзін з лідараў польскай палітычнай эміграцыі ў Францыі.
Remove ads
Біяграфія
З 1817 служыў у войску Каралеўства Польскага, член нелегальных арганізацый — Саюза вольных палякаў, Патрыятычнага таварыства і інш. Удзельнік паўстання 1830—31 гадоў. У ноч на 30 лістапада 1830 кіраваў захопам арсенала ў Варшаве, удзельнічаў у стварэнні паўстанцкіх атрадаў, у баях, меў чын палкоўніка. Пасля падаўлення паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе зблізіўся з рухам карбанарыяў. У 1832 годзе перайшоў на тэрыторыю Галіцыі, дзе арыштаваны і засуджаны да пакарання смерцю, якое заменена на 20-гадовае зняволенне. У 1848 годзе амнісціраваны, выехаў у Парыж, дзе і памёр.
Remove ads
Літаратура
- Шалкевіч В. Ф. Заліўскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads