Юзаф Прушынскі
падкаморы менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Прушынскі (польск.: Józef Prószyński) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага, землеўласнік.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Сын менскага крайчага Ежы Прушынскага (пам. 14.05.1734).
Чашнік, падстараста, падкаморы (1765) менскі, маршалак Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага (1771).
Пасля смерці жонкі ўступіў у духоўнае званне, тытулярны біскуп мелітэнскі.
Валодаў маёнткамі Лошыца, Новы Двор, Каралішчавічы, Трасцянец Менскага павета, Бігушкі Вількамірскага павета, Задняя, Сянежычы Новагародскага ваяводства, Свіраны Віленскага ваяводства, Гарадзечна Ашмянскага павета, Хелміца Слонімскага павета, меў у застаўным валоданні маёнткі Гранічы Мінскага ваяводства.
У 1779 годзе падзяліў маёнткі паміж сынамі.
Remove ads
Узнагароды
Кавалер ордэнаў Белага Арла, Св. Станіслава.
Сям’я
У шлюбе з Брыгідай з Заранкаў Янішэўская. Дзеці:
- Ігнат, памёр нежанатым.
- Антоні (пам. да 15.11.1797), падкаморы менскі, валодаў маёнткамі Лошыца, Новы Двор, Трасцянец, Сянежычы, меў у застаўным валоданні маёнтак Барацін Навагрудскага ваяводства. Жонка дачка суддзі земскага (?) брэсцкага Багуміла Грабоўская.
- Тадэвуш, падчашы менскі, валодаў маёнткам Родзевічы Мінскага ваяводства і Бігушкі, меў у застаўным валоданні маёнтак Сташкунішкі Вількамірскага павета і Гранічы. Жонка дачка старасты калабжэгскага (?) Канстанцыя Качынская.
- Ян, памёр нежанатым.
- Феліцыян, суддзя земскі менскі, валодаў маёнткамі Гарадзечна, Гародзькі Ашмянскага павета, Трашчані Завілейскага павета.
- Станіслаў, генерал-ад’ютант, суддзя гродскі, падстараста судовы мінскі, маршалак Ігуменскага павета, кавалер ордэнаў Св. Ганны, Св. Станіслава, валодаў маёнткамі Каралішчавічы, Свіраны, рабіў вывад шляхецтва (1800), жонка дачка мечніка вількамірскага Ганна Камароўская.
- Казімір, шамбялян, валодаў маёнткам Лошыца, не пакінуў нашчадкаў.
- Ганна, муж лоўчы мінскі Аборскі.
- Францішка, муж маршалак Ваўкавыскага павета Быхавец.
- Феліцыяна, муж падстолі мазырскі Лянкевіч.
- Юстына, манахіня-бенедыкцінка.
- Крысціна, памерла незамужняй.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads