Станіслаў Прушынскі (маршалак шляхты)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станіслаў Прушынскі (польск.: Stanisław Prószyński; 1753 — 2 верасня 1800, Каралішчавічы) — ураднік, дзяржаўны службовец, землеўласнік.
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Сын Юзафа Прушынскага, чашніка, падстарасты, падкаморага менскага, маршалка Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага, і Брыгіды з Заранкаў Янішэўскай.
Генерал-ад’ютант, суддзя гродскі, падстароста судовы менскі. У 1797—1802 гадах маршалак шляхты Ігуменскага павета[1].
Валодаў маёнткамі Каралішчавічы, Свіраны.
У 1800 годзе рабіў вывад шляхецтва.
Remove ads
Узнагароды
Кавалер ордэнаў Св. Ганны, Св. Станіслава.
Сям’я
У шлюбе з Ганнай Камароўскай, дачкой мечніка вількамірскага.
- Партрэт жонкі Ганны з Камароўскіх з Кемелішкаўскага касцёла. XVIII стагоддзе
- Партрэт жонкі Станіслава Прушынскага з Кемелішкаўскага касцёла. XVIII стагоддзе
- Партрэт жонкі Станіслава Прушынскага. XVIII стагоддзе
- Партрэт жонкі Станіслава Прушынскага. XVIII стагоддзе
Зноскі
- Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads