Юліус Сёке
славацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юліус Сёке (славацк.: Július Szöke; нар. 1 жніўня 1995, Гнушця, Славакія) — славацкі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Арыс» з Лімасола.
Remove ads
Клубная кар’ера
Дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клубе другога славацкага дывізіёна «Шпорт». У 2014—2015 гадах гуляў у арэндзе ў клубах славацкай Суперлігі «Ружамберак» і «ВіОн». У ліпені 2015 года вярнуўся ў «Шпорт», а ў пачатку 2016 года перайшоў у казахстанскі клуб «Шахцёр» з Караганды, куды яго запрасіў галоўны трэнер Ёзеф Вукушыч, які працаваў з паўабаронцам у «Ружамбераку». Пасля паспяховага для іграка сезона 2016 кантракт быў падоўжаны яшчэ на год. У канцы 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў карагандзінскі клуб.
У студзені 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[2]. У салігорскай камандзе стаў трывалым іграком стартавага складу. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт з салігорцамі да 2021 года[3]. У 2020 і 2021 гадах дапамог «Шахцёру» стаць чэмпіёнам краіны.
У лістападзе 2021 года было абвешчана, што Сёке пакідае «Шахцёр»[4] і ў наступным годзе далучыцца да ізраільскага клуба «Хапаэль Ірані» з Кір’ят-Шманы[5].
У ліпені 2022 года стаў іграком кіпрскага «Арыса». Па выніках сезона 2022/23 дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі стаць чэмпіёнам Кіпра. У ліпені 2023 года падоўжыў кантракт з «Арысам» да 2026 года[6].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Славакіі.
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019
Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2018, 2021
Чэмпіён Кіпра: 2023
Уладальнік Суперкубка Кіпра: 2023
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads