Юліяна Вітан-Дубейкаўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юліяна Вітан-Дубейкаўская
Remove ads

Юліяна Вітан-Дубейкаўская, па нараджэнні Мэнке (30 лістапада (12 снежня) 1886, Вільня28 верасня 1969(1969-09-28), Нюрнберг, Баварыя; псеўданім: Кветка Вітан) — беларуская мастацтвазнаўца, педагог, мемуарыстка.

Хуткія факты Юліяна Вітан-Дубейкаўская, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 30 лістапада (12 снежня) 1886 года ў Вільні. Паходзіла з віленскіх немцаў.

У 1895—1905 гадах вучылася ў віленскай прыватнай гімназіі Веры Міхайлаўны Прозаравай. У часе вучобы ў гімназіі пазнаёмілася з Алаізай Пашкевіч, якая вучылася разам з Юліянінай сястрой — Жэняй[1]. З 1907 года — у Санкт-Пецярбургу, у 1914 годзе здала дзяржаўныя экзамены пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце на гісторыка-філалагічным аддзеле.

Thumb
Супрацоўнікі рэдакцыі «Нашай Нівы» з сям’ёй Мэнке ў ваколіцах Вільні. Злева направа стаяць: Антон Грыневіч, Іван Луцкевіч, Лявон і Вольга Мэнке, Аляксандр Уласаў, Мэнке-маці, бацька Караль Мэнке, Юліяна і Люцык (Алойз) Мэнке. 1915 год.

Па вяртанні ў Вільню ў 1915 годзе, сустрэлася з Іванам Луцкевічам, з ім завязаліся адносіны, пазней яны заручыліся, але нарачоны памёр у 1919 годзе.

Працавала ў віленскім Беларускім камітэце, брала ўдзел у адкрыцці першай пачатковай беларускай школы, беларускіх настаўніцкіх курсаў і Віленскай беларускай гімназіі, дзе потым выкладала нямецкую мову і педагогіку.

У 1922 годзе пабралася шлюбам з вядомым беларускім дзеячам Лявонам Вітан-Дубейкаўскім. Пасля смерці мужа ў 1940 годзе, дом і зямельны ўчастак былі нацыяналізаваны. 6 сакавіка 1941 года Юліяна разам з раднёй пераехала ў Германію. Спачатку жыла ў лагеры для перасяленцаў, потым была накіравана ў Берлін, працавала перакладчыцай у Беларускім аддзеле Міністэрства для патрэб вайны. З 18 чэрвеня 1941 года была кіраўніцай беларускага аддзела нямецкай прапагандысцкай арганізацыі «Вінета»[2].

Пасля 1945 года зарабляла на жыццё лекцыямі. У верасні 1947 годзе пераехала ў Заходнюю Германію ў Малерсдорф да пляменніцы, а ў красавіку 1951 года — у Нюрнберг.

Памерла 28 верасня 1969 года ў Нюрнбергу.

Remove ads

Спадчына

Напісала шэраг успамінаў пра дзеячаў беларускага нацыянальнага руху, пра сябе і сваю радню. У 1953 годзе ў Нюрнбергу на просьбу і з парадамі Вітаўта Тумаша і Наталлі Арсенневай напісала прысвечаную Івану Луцкевічу кнігу «Мае ўспаміны», выдадзеную толькі ў 1994 годзе. У 1954 годзе у Нью-Ёрку выйшла кніга «Лявон Вітан-Дубейкаўскі», выдадзеная пад псеўданімам Кветка Вітан.

У 1994 годзе ў Вільні з прадмовай Лявона Луцкевіча апублікаваны «Мае ўспаміны», напісаныя ў 1953 годзе ў Нюрнбергу, іх пачалі друкаваць пад загалоўкам «Рыцар Пагоні» у газеце «Бацькаўшчына»[3]. Рукапіс быў перададзены Яніне Каханоўскай у ЗША[4], цяпер захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Паводле твора Галінай Дзягілевай пастаўлены спектакль «Віленскія мроі» ў тэатры аднаго акцёра «Зніч».

Remove ads

Творы

  • Успаміны пра Івана Луцкевіча / пад псеўд. Кветка Вітан // Конадні. — 1963. — № 7. — С. 133—137; Бацькаўшчына. — 1956. — № 22 (304). — С. 3 — 4; 1956. — № 23 (305). — С. 2, 4.
  • Cor Ardens: Успаміны пра Цётку — Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс / Ю. Вітан-Дубейкаўская // Конадні. — 1955. — № 3. — С. 49 — 54: іл. Перадрук: На суд гісторыі: Успаміны, дыялогі / Уклад., прадм. і звесткі пра аўтараў Б. І. Сачанкі; Тэкстал. падрыхт. С. Б. Сачанка. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 303 с. — С. 6 — 11. — ISBN 5-340-01158-5.
  • Мае ўспаміны / Юліяна Вітан-Дубейкаўская; Таварыства беларускай культуры ў Літве. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве. — Мн.: Незалежная выдавецкая кампанія «Тэхналогія», 1994. — 190 с. — ISBN 9986-422-35-3.
  • Чаму Іван Луцкевіч не пакінуў па сабе пісьменных працаў (Жменя ўспамінаў) // Бацькаўшчына. — 1954. — № 30 — 31 (212—213). — 15 жніўня. — С. 3 — 6.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads