Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская (нар. 5 жніўня 1962, Мінск, БССР, СССР) — беларускі культуролаг, пісьменніца, журналістка і палітычная зняволеная. Кандыдат культуралогіі (2002).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 5 жніўня 1962 года ў Мінску ў сям’і дактараў Вісарыёна Цімафеевіча і Аляксандры Рыгораўны Чарняўскіх. Бацькі пазнаёміліся ў Мінскім медінстытуце, дзе вучыліся. Дзед па бацьку — пісьменнік Васіль Вітка (Цімох Крысько). Бацькоў пасля інстытута размеркавалі ў Завіцінск Амурскай вобласці. Юліі тым часам было толькі 2 гады, праз трывалыя ангіны і ўрэшце рэўматызм у 3 гады бацькі адвезлі яе назад у Беларусь, дзе яна жыла ў дзядоў па бацьку[2].
У сем гадоў пайшла ў школу № 2 г. Мінска, але пасля другога класа яе расфармавалі. Пераехала з цэнтра горада ў Серабранку, дзе маці атрымала кватэру[2].
У 1984 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ. Размеркаваная ў школу № 91 г. Мінска. Праз цкаванне з боку калектыву была вымушана сысці. Некалькі месяцаў была беспрацоўнай, часова ўладкавалася ў кінатэатр «Перамога», які чакаў неўзабаве рамонту. У 1986 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Юрыем Зісерам у Львове, куды прыехала з сябрамі на майскія святы[2].
У 1996—2020 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
18 мая 2021 года Юлія Чарняўская была затрымана ў працэсе атакі рэжыму Лукашэнкі на прадпрыемства, якое забяспечвала працу «TUT.BY», і неўзабаве пасаджана пад хатні арышт. 25 мая 2021 года дзевяць арганізацый (Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю і прызналі яе палітычный зняволенай[3]. 13 студзеня 2022 года стала вядома, што Юліі Чарняўскай змянілі меру стрымання і вызвалілі з-пад хатняга арышту.
Remove ads
Навуковая дзейнасць, літаратурная творчасць
Кірункі навуковай дзейнасці: этнічная культуралогія, семіётыка культуры. Аўтар канцэпцыі этнічнага самавобраза беларуса.
Аўтар кніг «Народная культура и национальные традиции» (Мн., 2000), «Этнічныя асновы культуры» (сумесна з П. Р. Ігнатовічам; Мн., 2001), «Асоба і культура» (Мн., 2003), «Введение в культурно-философскую антропологию» (Мн., 2003), «Белорус: Штрихи к автопортрету» (Мн., 2006), «Белорусы от „тутэйшых“ — к нации» (Мн., 2010). Апублікавала звыш 200 навуковых артыкулаў[4].
Спектакль Чарняўскай «Аднакласнікі», пастаўлены на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (рэжысёр Кацярына Аверкава), перамог у намінацыі «Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара» на Нацыянальнай тэатральнай прэміі за 2012 год[5].
У 2010-х гадах уваходзіла ў Раду, якая размяркоўвала стыпендыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц[6], кіравала літаратурным клубам «GRAPHO», супрацоўнічала з парталам «TUT.BY»[4]. У жніўні 2020 года далучылася да асноўнага складу Каардынацыйнай рады.
Remove ads
Сям’я
- Муж — Юрый Анатольевіч Зісер (1960—2020) — беларускі прадпрымальнік, заснавальнік, уласнік і (да 2012) генеральны дырэктар найбуйнейшага ў Беларусі парталу TUT.BY[7], грамадскі дзеяч, мецэнат.
- Дачка — Яўгенія.
Зноскі
- https://actionnetwork.org/petitions/i-support-pen-belarus/ Праверана 3 жніўня 2021.
- Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі . Праваабарончы цэнтр «Вясна» (25 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2021. Праверана 25 мая 2021.
- Алісейчык, Галіна (2013). "Нацыянальная тэатральная прэмія. Што далей?". Мастацтва (1 (358)): 28.
- Юрий Зиссер (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads