Юрбарк
горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрбарк[2] або Юрбарг[2][заўв 1], таксама Юрбаркас (літ.: Jurbarkas, жам. Jorbarks) — горад у заходняй Літве, на рацэ Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Юрбаркскага раёна Таўрогскага павета. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згаданы пад 1259 годам як крыжацкі замак Георгенбург. Замак месціўся прыкладна за 3 км на захад ад сучаснага горада, на ўзвышшы Біспілукаі. Крыжакі пакінулі замак толькі пасля Грунвальдскай бітвы ў 1410 годзе, ён перайшоў пад уладу Вялікага Княства Літоўскага, стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай (ст.-бел. Юрборк і Юрборг[2]).
У 1611 годзе Юрбарк атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта Вазы магдэбургскае права. У 1795 годзе, пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Юрбарк трапіў у склад Расійскай імперыі і быў уключаны ў склад Ковенскай губерні (1795—1915 гады). У складзе Расійскай імперыі Юрбург належаў фаварыту імператрыцы Кацярыны — Платону Зубаву, які прадаў горад ураду ў 1840 годзе. У 1846 годзе расійскі імператар Мікалай I падараваў Юрбарк князю Іларыёну Васільчыкаву. Горад развіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але пасля пракладкі чыгуначных ліній прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, падчас паўстання 1830—1831 гадоў, горад быў часова заняты войскам паўстанцаў.
У 1909 годзе ў Юрбарку была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасцю насельніцтва былі яўрэі.
З 1918 года Юрбарк у складзе Літвы, каля паловы насельніцтва былі яўрэямі. Пасля 1940 года Юрбарк у Літоўскай ССР.
У час Другой сусветнай вайны большасць насельніцтва Юрбарка — яўрэі — была забіта нямецкімі войскамі і літоўскімі калабарацыяністамі, таксама загінулі сотні літоўцаў, у тым ліку скульптар Вінцас Грыбас.
З 1950 года Юрбарк стаў раённым цэнтрам. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads