Юркі

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юркі́[2] (трансліт.: Jurki, руск.: Юрки) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

За 32 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 260 км ад Гомеля, 35 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На захадзе сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з кароткай, ледзь выгнутай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як засценак у складзе маёнтка Ліцвінавічы, уладанне памешчыка Цэзарыя Вольбена. Па стану на 1897 год у вёсцы знаходзілася карчма, у Азарыцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 37 жыхароў. У 1944 годзе каля вёскі яны стварылі канцлагер з мэтай распаўсюджвання эпідэміі тыфу сярод насельніцтва і воінаў Чырвонай Арміі. Пад голым небам на пляцоўцы, абнесенай калючым дротам, гітлераўцы ўтрымлівалі каля 10 000 чалавек. Вызвалена 19 сакавіка 1944 года. 31 жыхар загінуў на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучана вёска Дзерць.

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 6 двароў, 6 жыхароў.

Дынаміка

  • 1844 год — 6 двароў.
  • 1897 год — 14 двароў, 102 жыхары (паводле перапісу).
  • 1908 год — 17 двароў, 139 жыхароў.
  • 1917 год — 172 жыхары.
  • 1924 год — 25 двароў.
  • 1940 год — 34 двары, 131 жыхар.
  • 1959 год — 107 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 13 двароў, 20 жыхароў.
  • 2004 год — 12 двароў, 16 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads