Юрый Іванавіч Дарагакупец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Іванавіч Дарагакупец (6 студзеня 1962, Іванава, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 студзеня 1962 года ў г. Іванаве Брэсцкай вобласці.

Скончыў Брэсцкі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання.

Працаваў слесарам у рамонтна-механічных майстэрнях г. Іванава; майстрам, начальнікам вытворчага ўчастка на заводзе санітарна-тэхнічных нарыхтовак у г. Іванаве; галоўным інжынерам, тэхнічным дырэктарам ААТ «Мекасан»; дырэктарам прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі г. Іванава.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, быў членам Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Remove ads

Асабістае жыццё

Мае сына і дачку.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2019)[1].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads