Юрый Іосіфавіч Наркевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Іосіфавіч Наркевіч (нар. 2 лютага 1964, в. Слабада, Нясвіжскі раён) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 2 лютага 1964 года ў в. Слабада Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Планаванне сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Праходзіў службу ў радах Савецкай арміі[1].
Працаваў старшым эканамістам, галоўным эканамістам у калгасах Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці; намеснікам старшыні Іванаўскага райвыканкама; кіраўніком аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» (г. Іванава); старшынёй Бярозаўскага райвыканкама; кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама; старшынёй Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў[1].
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].
Член Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Пружанскай акругі № 9. Старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Член Савета Палаты прадстаўнікоў[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іншымі ўзнагародамі[1].
Сям’я
Жанаты, мае сына[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads