Юрый Аляксандравіч Пуплікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Аляксандравіч Пуплікаў
Remove ads

Ю́рый Алякса́ндравіч Пу́плікаў (12 жніўня 1935, г. Арзамас Горкаўскай вобласці (цяпер Ніжагародская вобласць) — 14 лютага 2006) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Дзяржаўных камітэтаў Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь по справах будаўніцтва (1986-1993[1]), заслужаны будаўнік БССР.

Хуткія факты Юрый Аляксандравіч Пуплікаў, Старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па справах будаўніцтва ...
Remove ads

Біяграфія

У 1960 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.

У розныя гады ўзначальваў мінскі будаўнічы трэст № 5, які адбудоўваў мінскія трактарны завод, аўтамабільны завод, маторны, шарыкападшыпнікавы, вытворчых аб'яднанняў «Інтэграл» і «Гарызонт», будаўнічы трэст № 37, які пачаў будаўніцтва горада Лангепаса. Працаваў намеснікам старшыні Мінскага гарадскога выканкама, намеснікам міністра прамысловага будаўніцтва БССР — начальнікам камбіната «Мінскбуд».

У 1983 годзе ўзначаліў будаўніцтва мінскага метрапалітэна[2], пад яго кіраўніцтвам будаўніцтва 1-й чаргі Мінскага метро было скончана на 10 месяцаў раней за намечаны тэрмін.

З 1986 па 1990 гады быў рэдактарам часопіса «Будаўніцтва і архітэктура Беларусі».[3]

З 1998 года быў старшынёй Саюзу будаўнікоў Рэспублікі Беларусь.

Майстар спорту па веласіпедным спорце, уваходзіў у зборную БССР.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads