Юрый Васілевіч Гаўрын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Васілевіч Гаўрын (17 студзеня 1943, пасёлак Зіядзін, Пахтачыйскі раён, Самаркандская вобласць, СССР — 12 жніўня 2016, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец, манументаліст.
Remove ads
Біяграфія
Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны пераехаў з маці з Узбекістана ў Дуброўна Віцебскай вобласці[1].
У 1966 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1972 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Удзел у мастацкіх выстаўках пачаў браць з 1965 года. У 1978 стаў членам Саюза мастакоў БССР. Працаваў у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і станковага жывапісу. 13 гадоў выкладаў жывапіс і малюнак у Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава, з 2011 года — дацэнт[2].
З’яўляўся Ганаровым грамадзянінам горада Дуброўна з 2003 года.
Дачка Юрыя Гаўрына Лада Стэфановіч таксама стала мастаком-манументалістам.
Remove ads
Творчасць
Выканаў роспіс «Медыцына» для будынка Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1966), вітражы для Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску (1988), у будынках Прамбудбанка і Нацбанка ў Гомелі (1989), кінатэатра «Цэнтральны» ў Мінску (1990), будынку Міністэрства абароны Расіі ў Маскве (1993).
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску і фондах Беларускага саюза мастакоў[3].
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
- Нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- Ганаровая грамата Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўклад у распаўсюджванне культурных дасягненняў Рэспублікі Беларусь у замежных краінах»
Выстаўкі
- 2008 — «Тэмпера», юбілейная выстаўка да 65-годдзя мастака, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва[4]
- 2012 — «Акно маёй душы», галерэя «Ла-Сандр арт», Мінск[5]
- 2013 — персанальная выстаўка ў рамках ХХ фестываля песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне»[6]
- 2017 — мемарыяльная выстаўка, Палац мастацтва, Мінск[7]
Фотагалерэя
- На вернісажы у НММ 12 студзеня 2013 года: Юрый Гаўрын, Барыс Луцэнка, Ларыса Фінкельштэйн, Генадзь Бураўкін, Павел Семчанка, Наталля Шаранговіч
- З Аляксандрам Грышкевічам на вернісажы ў Музеі Сучаснага мастацтва Беларусі, 12 снежня 2013
- Юрый Гаўрын з дачкой Ладай Стэфановіч на вернісажы ў мінскім Палацы мастацтва 18 чэрвеня 2014
Зноскі
- В Минске открылась выставка художника Юрия Гаврина (руск.) Архівавана 13 лістапада 2017.
- Барыс Крэпак «У пошуках зямнога раю», kimpress.by(недаступная спасылка)
- ctv.by «Акно маёй душы»(недаступная спасылка)
- Ганаровыя грамадзяне горада Дуброўна(недаступная спасылка)
- Выстава памяці мастака і педагога Юрыя Гаўрына Архівавана 9 снежня 2017.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads