Юрый Ігаравіч Кендыш
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Кендыш (нар. 10 чэрвеня 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Жальгірыс» з Вільні. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2016—2021).
Remove ads
Клубная кар’ера
Гуляў за пастаўскі ПМЦ, мінскі МТЗ-РІПА (пазней — «Партызан»).
У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жніўні 2012 года знаходзіўся на праглядзе ў падмаскоўных «Хімках»[4], але не падышоў[5] і хутка падпісаў кантракт з мазырскай «Славіяй»[6].
У студзені 2013 года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У «Дынама» не быў трывалым іграком асновы, але нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2013 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб.
У сакавіку 2014 года папоўніў склад дэбютанта літоўскай A Лігі — футбольнага клуба «Тракай»[7]. У складзе «Тракая» стаў трывала выступаць у асноўным складзе. Па выніках сезона 2014 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Літвы.
У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у стан чэмпіёна Літвы — віленскага «Жальгірыса»[8]. Пасля паспяховага прагляду ў лютым 2015 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[9]. У складзе «Жальгірыса» стаў адным з асноўных ігракоў і дапамог клубу выйграць чарговае чэмпіёнства.
Падрыхтоўку да сезона 2016 пачаў у складзе «Жальгірыса», але ў лютым прыбыў на прагляд у барысаўскі БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У маі 2016 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У першай палове 2017 года трывала гуляў у аснове барысаўчан, аднак улетку, пасля прыходу каманду Станіслава Драгуна, стаў радзей з’яўляцца на полі.
У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму «Шэрыфу»[11]. Разам з «Шэрыфам» стаў чэмпіёнам Малдовы, выступаў у групавым этапе Лігі Еўропы. У снежні 2017 года стала вядома аб пераходзе Кендыша ў «Шэрыф» на трывалай аснове[12]. У складзе ціраспальскай каманды яшчэ два раз стаў чэмпіёнам краіны, а ў 2019 годзе з 13 галамі стаў таксама найлепшым бамбардзірам турніру.
У лістападзе 2019 года падпісаў трохгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13]. Дапамог каманде па выніках сезона 2020 стаць чэмпіёнам краіны. У пачатку 2021 года стаў капітанам «Шахцёра». Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе, з чэрвеня выбыў з-за траўмы, канчаткова вярнуўся на поле ў кастрычніку і зноў разам з камандай стаў чэмпіёнам Беларусі.
У студзені 2022 года па пагадненні бакоў кантракт з «Шахцёрам» быў разарваны[14], і неўзабаве паўабаронца стаў іграком латвійскай «Рыгі»[15], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рыгу»[16].
У красавіку 2023 года падпісаў кантракт з віленскім «Жальгірысам»[17].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2011—2012 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
9 лістапада 2016 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Грэцыі (1:0).
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (3): 2016, 2020, 2021
Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2016, 2017, 2021
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2016
Чэмпіён Літвы: 2015
Уладальнік Кубка Літвы: 2015
Чэмпіён Малдовы (3): 2017, 2018, 2019
Уладальнік Кубка Малдовы: 2019
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Малдовы: 2019 (13 галоў)
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі: 2022
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads