Юрый Радзівіл (1578—1613)
(1578—1613) кашталян троцкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Радзівіл (14 снежня 1578 — 13 лютага 1613, Жыжморы) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста мазырскім (1589—1607), дзяржаўца анікштанскі (з 1590), кашталян троцкі (1600—1613). Маршалак Трыбунала ВКЛ (1599, 1605).
Сын новагародскага ваяводы Мікалая Радзівіла. Вучыўся ў Страсбургу, Базелі, падарожнічаў па Германіі, Швейцарыі. Пратэкцыяй свайго апекуна Крыштафа Радзівіла Перуна ў 1589 годзе стаў старостам мазырскім, у 1590 — дзяржаўцам анікштанскім.
Шчыры кальвініст, удзельнічаў у заключэнні палітычнага саюза паміж пратэстантамі і праваслаўнымі, скіраванага супраць контррэфармацыі і царкоўнай уніі. На чале ўласных атрадаў прыняў удзел у антыкаралеўскім рокашы Зебжыдоўскага 1606—1609 гадоў. Хаця не браў удзелу ў Гузаўскай бітве і падзеях мая-чэрвеня 1608 года ў ВКЛ, а таксама выбачыўся перад каралём — быў адхілены ад пасяджэнняў сенацкай ізбы.
У 1599 годзе абраны правізарам віленскай канфедэрацыі. Як евангеліст дбаў пра забеспячэнне парафій у Серэях і Ліпічыне, фундаваў збор у Святым Возеры. У падзяку за патранат над кальвіністамі Крыштаф Краньскі прысвяціў Юрыю Радзівілу Postyllę Kościoła powszechnego apostolskiego (Łaszczów, 1611).
У шлюбе з Соф’яй са Збароўскіх усе дзеці памерлі ў маленстве.
Пахаваны ў зборы ў Дакудаве.
Валодаў маёнткамі Дубінкі ў Віленскім павеце, Беліца, Дакудава, Ліпічава, Жырмуны ў Лідскім павеце, Жупраны, Гняздзілавічы, Вольберавічы ў Ашмянскім павеце, Індура ў Гарадзенскім павеце і іншымі. Маёнткі перайшлі ў спадчыну да стрыечных братоў Януша і Крыштафа.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads