Юрый Пятровіч Астроўскі

беларускі кардыяхірург, акадэмік НАН Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Пятровіч Астроўскі (нар. 6 студзеня 1952, Барысаў) — беларускі кардыяхірург. Акадэмік НАН Беларусі (2014, кардыяхірургія[3]; чл.-кар. з 2009), доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2002).

Хуткія факты Юрый Пятровіч Астроўскі, Дата нараджэння ...

Вядомы як першы ў Беларусі хірург, які зрабіў трансплантацыю сэрца[4].

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Барысаве, паводле іншых звестак — у вёсцы Мхінічы Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці[4]. У 1974 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

У 1978—1994 гадах — урач-кардыяхірург, загадчык аддзялення кардыяхірургіі 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, а з 1994 года — загадчык лабараторыі хірургіі сэрца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», у 2001-2004 гадах — намеснік дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» па хірургічнай дапамозе.

Адначасова з 1999 года куратар курса сардэчна-сасудзістай хірургіі ў БелМАПА, з 2008 года — загадчык кафедры кардыяхірургіі БелМАПА.

Галоўны пазаштатны кардыяхірург Мністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

У 2009 годзе выбраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у 2014 годзе — акадэмікам НАН Беларусі, у 2019 годзе — замежным членам Расійскай акадэміі навук[5].

«Справа хірургаў»

У 2004 годзе вымушаны быў сысці з пасады намесніка дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» па хірургіі з-за так званай «справы хірургаў»: пяці мінскім кардыяхірургам ставілася ў віну «махлярства арганізаванай групай у асабліва буйных памерах, перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карыслівай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы і прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам, спалучаным з пакутамі пацярпелых, а таксама неаказанне дапамогі хворым». Меў намер выехаць на працу па спецыяльнасці ў Расію, але прыняў прапанову віцэ-прэм’ера Косінца па арганізацыі і стварэнні кардыяхірургічных цэнтраў у кожнай з абласцей Беларусі.[6]

Remove ads

Навуковы ўклад

У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблеме лячэння сардэчнай недастатковасці пры аперацыях на адкрытым сэрцы, затым доктарскую дысертацыю «Распрацоўка і клінічнае прымяненне пратэзаў клапанаў „Планікс“ у хірургіі атрыманых парокаў сэрца» (1996).

Навуковыя працы па распрацоўцы арыгінальных канструкцый адна- і двухстворкавых штучных клапанаў сэрца (залаты медаль міжнароднай выстаўкі 1998 года), стварэнні штучнага жалудачка сэрца, распрацоўцы агрэсіўных метадаў лячэння вострага каранарнага сіндрома і сардэчнай недастатковасці.

Падрыхтаваў 2 доктара і 9 кандыдатаў медыцынскіх навук, апублікаваў 415 навуковых прац, з іх 7 манаграфій, 121 навуковы артыкул; 12 аўтарскіх пасведчанняў.

Член Еўрапейскай Асацыяцыі таракальных і сардэчна-сасудзістых хірургаў, Еўрапейскай Асацыяцыі сардэчна-сасудзістых хірургаў, Еўрапейскага Таварыства кардыёлагаў, Расійскай Асацыяцыі сардэчна-сасудзістых хірургаў, Расійскага Таварыства мініінвазіўных хірургаў.

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads