Юрый Пятровіч Астроўскі
беларускі кардыяхірург, акадэмік НАН Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юрый Пятровіч Астроўскі (нар. 6 студзеня 1952, Барысаў) — беларускі кардыяхірург. Акадэмік НАН Беларусі (2014, кардыяхірургія[3]; чл.-кар. з 2009), доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар (2002).
Вядомы як першы ў Беларусі хірург, які зрабіў трансплантацыю сэрца[4].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Барысаве, паводле іншых звестак — у вёсцы Мхінічы Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці[4]. У 1974 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
У 1978—1994 гадах — урач-кардыяхірург, загадчык аддзялення кардыяхірургіі 4-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, а з 1994 года — загадчык лабараторыі хірургіі сэрца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», у 2001-2004 гадах — намеснік дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» па хірургічнай дапамозе.
Адначасова з 1999 года куратар курса сардэчна-сасудзістай хірургіі ў БелМАПА, з 2008 года — загадчык кафедры кардыяхірургіі БелМАПА.
Галоўны пазаштатны кардыяхірург Мністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У 2009 годзе выбраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у 2014 годзе — акадэмікам НАН Беларусі, у 2019 годзе — замежным членам Расійскай акадэміі навук[5].
«Справа хірургаў»
У 2004 годзе вымушаны быў сысці з пасады намесніка дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» па хірургіі з-за так званай «справы хірургаў»: пяці мінскім кардыяхірургам ставілася ў віну «махлярства арганізаванай групай у асабліва буйных памерах, перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карыслівай зацікаўленасці, што пацягнула цяжкія наступствы і прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам, спалучаным з пакутамі пацярпелых, а таксама неаказанне дапамогі хворым». Меў намер выехаць на працу па спецыяльнасці ў Расію, але прыняў прапанову віцэ-прэм’ера Косінца па арганізацыі і стварэнні кардыяхірургічных цэнтраў у кожнай з абласцей Беларусі.[6]
Remove ads
Навуковы ўклад
У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па праблеме лячэння сардэчнай недастатковасці пры аперацыях на адкрытым сэрцы, затым доктарскую дысертацыю «Распрацоўка і клінічнае прымяненне пратэзаў клапанаў „Планікс“ у хірургіі атрыманых парокаў сэрца» (1996).
Навуковыя працы па распрацоўцы арыгінальных канструкцый адна- і двухстворкавых штучных клапанаў сэрца (залаты медаль міжнароднай выстаўкі 1998 года), стварэнні штучнага жалудачка сэрца, распрацоўцы агрэсіўных метадаў лячэння вострага каранарнага сіндрома і сардэчнай недастатковасці.
Падрыхтаваў 2 доктара і 9 кандыдатаў медыцынскіх навук, апублікаваў 415 навуковых прац, з іх 7 манаграфій, 121 навуковы артыкул; 12 аўтарскіх пасведчанняў.
Член Еўрапейскай Асацыяцыі таракальных і сардэчна-сасудзістых хірургаў, Еўрапейскай Асацыяцыі сардэчна-сасудзістых хірургаў, Еўрапейскага Таварыства кардыёлагаў, Расійскай Асацыяцыі сардэчна-сасудзістых хірургаў, Расійскага Таварыства мініінвазіўных хірургаў.
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2009);
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996, у аўтарскім калектыве) — за распрацоўку штучных клапанаў сэрца, укараненне іх у медыцынскую практыку і арганізацыю серыйнай вытворчасці;
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2016, у аўтарскім калектыве);
- ордэн Айчыны III ступені (2021)[7];
- Ордэн Пашаны[4];
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001);
- Юбілейны медаль «60 год Узброеных Сіл СССР».
Зноскі
- Веды. — 2014. — 17 лістапада. — С.2(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2016. Праверана 27 снежня 2014.
- Юрый Пятровіч Астроўскі на сайце «Беларусь у асобах і падзеях» (бел.)
- Островский Юрий Петрович // Российская академия наук (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads