Юрый Станіслававіч Тэртэль

начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. 18 лістапада 1967, в. Прывалкі, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі ваенны, начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2018).

Хуткія факты Юрый Станіслававіч Тэртэль, начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 лістапада 1967 года ў в. Прывалкі Гродзенскага раёна ў каталіцкай сям’і Станіслава Янавіча, які працаваў кінамеханікам, і Анастазіі Казіміраўны, якая працавала загадчыцай клуба. Старэйшы брат — Іван Станіслававіч Тэртэль (нар. 1966). Вучыўся ў сярэдняй школе ў Прывалках, потым — у Друскеніках.

Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах СССР стаў курсантам Бранскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў СССР і да 2002 года праходзіў службу ў органах унутраных спраў[3].

У 1996 годзе завочна скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[3].

У 2002—2009 гадах праходзіў службу на розных пасадах у Асобнай службе актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (вайсковая часць 1250)[3]. Са студзеня 2009 года[3] па 7 чэрвеня 2018 года[4] з’яўляўся камандзірам Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў.

7 чэрвеня 2018 года прызначаны начальнікам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[5].

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads