Іван Станіслававіч Тэртэль

беларускі ваенны, дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Станіслававіч Тэртэль
Remove ads

Іван Станіслававіч Тэртэль, або Церцель (нар. 8 верасня 1966, в. Прывалкі, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2020), старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (2020). Генерал-лейтэнант (2020)[1].

Хуткія факты Іван Станіслававіч Тэртэль, Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў каталіцкай сям’і Станіслава Янавіча, які працаваў кінамеханікам, і Анастазіі Казіміраўны, якая працавала загадчыцай клуба[2].

Вучыўся ў сярэдняй школе ў Прывалках, потым у Друскеніках. У 1989 годзе скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча, у 1994 годзе — Інстытут нацыянальнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь, у 1996 годзе — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2017 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1993—2007 гадах праходзіў службу ў органах пагранічнай службы. З лістапада 2008 года — намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр (2010).

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 203 ад 4 чэрвеня 2020 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. У час яго кіравання гэтае ведамства стала больш шырока займацца палітычнымі справамі, была ініцыявана крымінальная справа супраць былога кіраўніка Белгазпрамбанка і імавернага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі[2].

3 верасня 2020 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў Івана Тэртэля старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].

У студзені 2021 года Ігар Макар, былы намеснік камандзіра баявой групы падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам МУС «Алмаз», заявіў, што Тэртэль быў адным з распрацоўшчыкаў плана замаху на Паўла Шарамета, які адбыўся ў 2016 годзе[4].

Remove ads

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

Іван Тэртэль неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза: пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года як намеснік старшыні КДБ[5]. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці намесніка старшыні Тэртэль быў «адказны за рэпрэсіі КДБ супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі»[6][7][8].

31 жніўня 2020 года Іван Тэртэль быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[9].

6 лістапада 2020 года быў зноўку дададзены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[10]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый адзначалася, што Тэртэль як старшыня КДБ і экс-старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю адказны за кампанію рэпрэсій і запалохванняў дзяржаўнага апарату пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці, адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[11]. З-за гэтага жа Тэртэля ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[12], Канада[13], Швейцарыя[14][15]. 24 лістапада 2020 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16].

Таксама Тэртэль з 2021 года знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[17][18].

У сакавіку 2022 года ён трапіў пад санкцыі Японіі[19][20], а ў кастрычніку — Украіны[21].

Remove ads

Сям’я

Сын Міраслаў вучыўся на факультэце міжнародных адносін БДУ[2].

Брат — Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. 1967) — начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, раней — камандзір Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў (АСАМ)[2].

Прозвішча

Прозвішча паходзіць ад балцка-літоўскага імя тыпу Tertelis. Таго ж паходжання сучаснае літоўскае прозвішча Tertelis, літоўскі тапонім Terteliai. З асновай Tert- літоўскае адыменнае прозвішча Tertenis, з утваральнікам -el- імя Vertelis, ад якога сучаснае літоўскае прозвішча, тапонім Верцялішкі.[крыніца не паказана 142 дні]

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі «За службу Радзіме» III (2012) і II ступені, медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» (2001).

Зноскі

  1. belta.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2023. Праверана 3 лістапада 2020.
  2. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  3. EUR-Lex - 32012D0642 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 25 снежня 2020.
  4. EU slaps sanctions on Belarus leader Lukashenko for crackdown (англ.). BBC News (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  5. EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 24 ліпеня 2021.
  6. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  7. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List. Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  8. Shields, Michael. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  9. Japan imposes additional sanctions on Russia, Belarus and the so-called Donetsk and Luhansk People’s Republics (англ.). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2022. Праверана 14 красавіка 2022.
  10. 資産凍結等の措置の対象となるベラルーシ共和国の個人及び団体 (яп.). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2022. Праверана 14 красавіка 2022.
  11. ТЕРТЕЛЬ Іван Станіславович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023. Праверана 8 красавіка 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads