Юрый Кепель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрый Кепель
Remove ads

Юрый Кепель або Юры Кэпэль (польск.: Jerzy Kepel; 1910, Бутрыманцы[1], Віленская губерня — 1944) — заходнебеларускі журналіст, польскі спартсмен-вясляр.

Хуткія факты Юрый Кепель, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1910 годзе ў сям’і заходнебеларускага грамадскага дзеяча Мітрафана Кепеля і яго жонкі Веры. Праваслаўны беларус[2].

Скончыў Віленскую беларускую гімназію ў 1929 годзе. Вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Сцяпана Баторыя, але не скончыў. Апошнім часам далучыўся да сяброў секты метадыстаў, супрацоўнічаў са студэнтамі, які трымаліся ідэй Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, з групай беларускіх сенатараў, а таксама з групай левых беларускіх студэнтаў[2].

Рэдактар-выдавец літаратурна-мастацкага часопіса «Крыгалом», які выдаваўся ў лютым 1933 года ў Вільні. Адразу пасля выхаду першага нумару выданне было забаронена польскімі ўладамі[3]. Сябра рэдакцыйнай калегіі «Нашай волі»[2].

Адзін з самых вядомых акадэмічных весляроў Польшчы 1930-х гадоў, пераможац шматлікіх міжнародных спаборніцтваў. Мусіў выступаць на Алімпіядзе 1940 года ў Хельсінкі[4].

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР арыштаваны савецкімі органамі бяспекі[3], абвінавачаны ў шпіянажы і асуджаны да 10 гадоў лагераў. Адбываў тэрмін на нікелевых рудніках каля Нарыльска.

Паводле Леаніда Маракова, у чэрвені 1940 года Юрый Кепель мабілізаваны ў Чырвоную Армію, служыў у званні лейтэнанта ў 149-м гвардзейскім стралковым палку 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі[ru][1], загінуў у 1944 годзе[3].

Леанід Галяк, чыім настаўнікам веславання ў Студэнцкім спартыўным саюзе быў Кепель, успамінаў[5]:

Вельмі высокі, прыгожы бляндын. Дасканалы вясьляр на адзінках. Часта займаў першае месца на рэгатах у Вільні, а аднойчы здабыў першае месца на спаборніцтвах на Сэне ў Парыжы. Пасля акупацыі Вільні Саветамі ў 1939 годзе быў арганізатарам службы парадку міліцыі, пакуль Вільня ня была падорана Жамойцам. Ня выехаў зь Вільні. Калі ў 1940 годзе Саветы акупавалі ўсю ковенскую Літву, дык Кэпэль быў арганізатарам спартыўнага жыцьця. Пасля пачатку нямецка-савецкае вайны недзе зьнік і хадзілі чуткі, што ён недзе партызаніў. Быў жанаты з Вандаю Бургардт, асыстэнткай на агрыкультурным ф-це УСБ. На ўсе запытаньні ў лістох у Вільню пра яго, ніхто не адказаў, хоць напісалі, што яго бацька Мітрафан Кэпэль памёр.

Remove ads

Сям’я

Меў сына Ежы[pl], польскага эканаміста і банкіра.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads