Юдзіф Самойлаўна Гальперына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юдзіф Самойлаўна Гальперына (18 сакавіка 1914, г. Мазыр, Гомельская вобласць — 12 красавіка 1985) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1959).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ў 1937 годзе Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе. Працавала ў 1937—1940 гадах у Тэатры юнага гледача БССР, у 1940—1941 і 1945—1954 гадах у Пінскім абласным драматычным тэатры, у 1954—1984 гадах у Магілёўскім абласным драматычным тэатры.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1955 года.
Творчасць
Выканаўца характарных роляў. Акрэсленасць і дакладнасць псіхалагічнай распрацоўкі вобраза спалучаліся з яркім знешнім малюнкам.
Сярод роляў: Агата, Паланея («Паўлінка», «Прымакі» Я. Купалы), Насця («Несцерка» В. Вольскага), Бабуля Ціханаўна («Даруй мне» К. Губарэвіча), Лявоніха («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Негіна, Аксюша («Таленты і паклоннікі », «Лес » А. Астроўскага), Нэнсі («Замак Броўдзі » паводле А. Кроніна), Клара Цэханасьян («Візіт старой дамы » Ф. Дзюрэнмата).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads